Знаходзячыся ў прыродзе падчас экскурсій, прагулак, паходаў, азірніцеся вакол, і Вы ўбачыце, які выдатны свет нас акружае. Ці наўрад знойдзецца на зямлі чалавек, які скажа пра сябе: "Я не люблю прыроду!". На словах прыроду любяцьусе. Але кожнаму зразумела, што любоўпраяўляецца, першым чынам, у жаданні абараніць, захаваць яе. Тады чаму ж, апынуўшыся адзін на адзін з прыродай, шматлікія лічаць, што яна нічыя, ставяцца да навакольнага свету па-спажывецку, часта не ведаюць, як паводзіць сябе ў лесе, поле, на сенажаці, рацэ і ў іншых месцах? Некаторыя думаюць, што шкоды не будзе, калі сабраць бярэмя кветак, злавіць птушаня, не патушыць касцёр і г.д. А гэта зусім не так.
Для таго каб дзеці асцярожна ставіліся да роднай прыроды, выхавальнікі запрасілі іх на свята "Мы – верные друзья природе". На лясной палянцы дзяцей чакаў дзядок Лесавічок, які паказаў, колькі смецця пакінулі людзі пасля сябе. Ён так перажываў, што дзеці вырашылі яму дапамагчы і зрабіць прыроду чыстай. За такую дапамогу дзядок Лесавічок ператварыў дзяцей у розных насякомых. І на лясной палянцы пачалася сапраўдная весялосць: танцы, песні, карагоды, гульні, загадкі. Нават слухалі цішыню лесу, спеў птушак, але не забывалі пра правілы паводзін у лесе. У канцы свята, калі насякомыя сталі зноў дзецьмі, яшчэ раз замацавалі атрыманыя веды абправілах паводзін у лесе і прыродзе.
Беражыце прыроду!