Гадавыя задачы:
ДУА "ГАРАДЗІШЧАНСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД БАРАНАВІЦКАГА РАЁНА”
на 2025/2026 навучальны год
1. Працягваць працу па захаванні і ўмацаванні здароўя выхаванцаў, фарміраванню валеалагічнай культуры, асноў валеалагічнай свядомасці праз удасканаленне сістэмы работы ўстановы і сям'і з дапамогай спецыяльна арганізаваных, мэтанакіраваных мерапрыемстваў.
2. Удасканальваць сістэму работы па фарміраванню ўяўлення пра сацыяльную значнасць працы дарослых і іх прафесіях, падтрыманню цікавасці і павагі да людзей розных прафесій у выхаванцаў з дапамогай выкарыстання разнастайных метадаў і прыёмаў у спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці.
Асноўныя накірункі работы ўстановы дашкольнай адукацыі:
1. фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
2. фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
3. фарміраванне культуры здароўя, фізічнай культуры асобы дзіцяці;
4. фарміраванне ў выхаванцаў на аснове разнастайнага адукацыйнага зместу гуманных адносін да сябе і навакольнага свету, эмацыянальнай чуласці, здольнасці да суперажывання;
5. забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі;
6.развіццё пазнавальнай актыўнасці, дапытлівасці, імкнення да самастойнага пазнання і разважання, развіццё разумовых здольнасцей і маўлення дзіцяці;
7. далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;
8.забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі.