Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Опыт работы

 

Юхнік Ірына Аркадзьеўна

“ФАРМІРАВАННЕ АСНОЎ ПАТРЫЯТЫЗМУ І МАРАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ТЭХНАЛОГІІ ВІЗУАЛІЗАЦЫІ”.

З вопыта працы ДУА “Гарадзішчанскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна”

Уводзіны. Адной з эфектыўных тэхналогій актывізацыі навучання з’яўляецца метад візуалізацыі вучэбнай інфармацыі. Адукацыйны працэс будуецца на перадачы інфармацыі. Прынцып нагляднасці з’яўляецца адным з вядучых у педагогіцы.

Патрыятычнае выхаванне складае адну са старонак маральнага выхавання. Ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага кіраўніцтва працэс фарміравання патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага ўзросту становіцца сродкам выхавання жыццёва важных асобасных якасцей.

Кожны чалавек належыць да пэўнага народа, і ў адпаведнасці з гэтым мае пэўную нацыянальнасць. Кожнае новае пакаленне ў любым грамадстве выхоўваецца не толькі ў вядомых сацыяльных умовах, але і ў пэўным нацыянальным асяроддзі. На яго з самага дзяцінства ўздзейнічаюць нацыянальна-самабытныя з'явы: спецыфічныя моманты ўкладу жыцця, формы культуры і побыту, народныя звычаі і традыцыі [2].

Праблема патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення - адна з актуальных у сучасным грамадстве. Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай краіны. Для таго, каб жыць асэнсавана і з пачуццём асабістай годнасці, кожнаму чалавеку неабходна ведаць сваё паходжанне, захаваць памяць аб мінулым свайго народа, шанаваць яго традыцыі. У кожнага народа ёсць свая гісторыя, свае карані і звычаі. Асноўную частку ўяўленняў, уражанняў чалавек бярэ са свайго дзяцінства, якія застаюцца з ім на ўсё жыццё. Менавіта ў дашкольным узросце спрыяльныя ўмовы для фарміравання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў [3].

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў у адукацыйнай рабоце з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне. Яно накіравана на фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна, патрыёта Радзімы, здольнай паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі.

Сістэме адукацыі належыць вядучая роля ў грамадзянскім станаўленні падрастаючага пакалення, выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, адданасці сваёй Айчыне.

Установы дашкольнай адукацыі, з’яўляючыся пачатковым звяном сістэмы адукацыі ў нашай краіне, прызначаны фарміраваць у дзяцей першасныя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, адносіны да яго, даць магчымасць ім адчуваць сябе з самых малых гадоў грамадзянамі сваёй краіны.

Асноўная частка. Педагагічны калектыў ДУА “Гарадзішчанскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна” спланаваў сваю дзейнасць па патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзроста накіраваную на фарміраванне першасных ведаў аб родным краі, адносін да яго, маральных агульначалавечых каштоўнасцей, патрыятычных пачуццяў, пачуцця прыналежнасці да нацыянальнай культуры, да сучасных падзей, засваенне традыцыйнай культуры, фарміраванне адносін да дзяржавы, дзе жыве чалавек.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі дзяцей старшага дашкольнага ўзроста сістэматычна уключаюць дзяцей у практычную дзейнасць, якая прадугледжвае ўменне адлюстраваць назапашаныя веды ў гульні, мастацкай і працоўнай дзейнасці, уменне прыняць удзел ў грамадска накіраванай працы, уменне беражліва адносіцца да прыроды, вынікаў працы іншых, уменне адлюстраваць веды ў мове, зносінах з дарослымі і аднагодкамі.

Адной з умоў патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту выступае выкарыстанне тэхнік візуалізацыі, якія садзейнічаюць фарміраванню ведаў аб Радзіме, эмацыянальнаму водгуку і патрэбы ў дзейнасці. Таму адукацыйную дзейнасць з выхаванцамі выхавальнікі дашкольнай адукацыі праводзяць з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу.

Каб абудзіць у дашкольнікаў любоў да малой радзімы педагогі нашай установы знаёмяць іх з родным паселкам, яго гісторыяй, славутасцямі, якое здзяйсняць праз арганізацыю мэтавых прагулак па бліжэйшых вуліцах, наведваць музей, які знаходзіцца ў ДУА “Гарадзішчанская СШ ім.М.А.Скіпара Баранавіцкага раёна”, выставы, якія арганізуюцца ў горпасялковай бібліятэцы, помнікі. Гэта неабходна яшчэ і для таго, каб замацаваць веды дзяцей пра назву вуліц, пазнаёміць з правіламі паводзін на вуліцах паселка, з некаторымі дарожнымі знакамі: бо хутка дзеці пойдуць у школу і такія веды ім спатрэбяцца.

Чым больш дзіця будзе ведаць пра сваё месца жыхарства, тым мацней ён будзе яго любіць і рабіць усё для таго, каб яно стала цікавей і прыгажэй. Любоў да родных мясцін, веданне таго, чым знакаміты родны край, якая яго гісторыя, прырода, якой працай занятыя людзі, якія жывуць тут - усё гэта надзвычай важна для выхавання патрыятычных пачуццяў дашкольнікаў.

Адной з эфектыўных форм знаёмства дашкольнікаў з малой радзімай з'яўляюцца экскурсіі, якія дазваляюць глыбей пазнаёміць дашкольнікаў са сваёй малой радзімай, вуліцамі, жылымі дамамі і грамадскімі будынкамі, іх прызначэннямі; стымуляваць у дашкольнікаў цікавасць і любоў да свайго паселка, клопат аб яго прыгажосці і чысціні. У сувязі з гэтым выхавальнікі дашкольнай адукацыі 1 раз у месяц плануюць правядзенне мэтавых экскурсій і паходаў па вуліцах паселка, на аб’екты сацыяльнай сферы, музей, да помнікаў і архітэктурных пабудоў. У працэсе знаёмства дзяцей з выдатнымі мясцінамі роднага паселка, расказваюць аб розных архітэктурных збудаваннях, храмах дзе вылучаюць галоўнае, што адрознівае той ці іншы будынак ад астатніх.

Цяпер да нас паступова вяртаецца нацыянальная памяць, і мы па-новаму пачынаем ставіцца да старадаўніх святаў, традыцый, фальклору, мастацкім промыслам, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.

Шырока выкарыстоўваюцца ўсе віды фальклору (казкі, песенькі, прыказкі, прымаўкі і г.д.). У вуснай народнай творчасці як нідзе захаваліся асаблівыя рысы рускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці, ўяўленні пра дабро, прыгажосці, праўдзе, адвагі, працавітасці.

Вялікае месца ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі “Мая Радзіма- Беларусь”, “Беларусь сінявокая”, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі назіранні за рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека, за характэрнымі асаблівасцямі часоў года, пагоднымі зменамі, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаных з працай і бытам людзей у розныя часы існавання.

Важным аспектам педагагічнай дзейнасці з’яўляецца знаёмства дзяцей з народнымі дэкаратыўнымі рамествамі, якія захапляюць выхаванцаў і даюць магчымасць рэалізаваць сваі здольнасці пад час мастацкай дзейнасці.

Метад праектаў адзін з перспектыўных метадаў, якія спрыяе рашэнню праблемы патрыятычнага выхавання, які развівае пазнавальны інтарэс, які фарміруе навыкі супрацоўніцтва. Асноўная яго мэта-развіццё свабоднай творчай асобы дзіцяці, магчымасць адчуць сябе даследчыкам, аб'яднаць дзяцей, бацькоў. Педагогамі дашкольнай установы распрацаваны педагагічныя праекты “Мой пасёлак”, “Дзень маці” і “Дзень Перамогі”.

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – актуальны і эфектыўны сродак для патрыятычнага выхавання дашкольнікаў, таму тэхналогія візуалізацыі выкарыстоўваецца пры наглядным мадэляванні і выкарыстанні наглядна-дыдактычнага матэрыялу, праглядзе мультымедыйных прэзентацый, мультфільмаў, праслухоўванні песен і вершаў і інш.

Выкарыстоўваючы разнастайныя формы і метады патрыятычнага выхавання, паказваем дзецям прыгажосць свайго роднага месца, знаёмім з талентам народа, вучым дзяцей любіць свой горад і сваю краіну, і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.

Выхоўваючы ў дзяцей любоў да малой радзімы, педагогі падводзяць іх да разумення, што іх паселак- часціца краіны, паколькі ва ўсіх месцах, вялікіх і маленькіх, ёсць шмат агульнага:

- паўсюль людзі працуюць для ўсіх (настаўнікі вучаць дзяцей; лекары лечаць хворых; рабочыя робяць машыны і г. д.);

- усюды выконваюцца традыцыі: Радзіма памятае герояў, якія абаранілі яе ад ворагаў;

- паўсюль жывуць людзі розных нацыянальнасцей, сумесна працуюць і дапамагаюць адзін аднаму;

- людзі берагуць і ахоўваюць прыроду;

- ёсць агульныя прафесійныя і грамадскія святы і г. д.

Асноўнай формай маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей з'яўляюцца тэматычныя заняткі. Важна, каб яны павышалі дзіцячую разумовую актыўнасць. Гэтаму дапамагаюць прыёмы параўнання, якія шырока выкарыстоўваюць педагогі ў арганізацыі дзейнасці з выхаванцамі (праца ў калгасе раней і цяпер, лічыльнікі і кампутары і г.д.), пытанні, індывідуальныя заданні, прывучаюць дзяцей самастойна аналізаваць убачанае, рабіць абагульненні, высновы. Варта падкрэсліць, што цяжкасці ў азнаямленні дзяцей з побытам, традыцыямі, асобнымі гістарычнымі момантамі выкліканы тым, што дзецям дашкольнага ўзроста ўласціва наглядна-вобразнае мысленне. Таму плануецца выкарыстанне не толькі мастацкай літаратуры, ілюстрацый, нагляднага мадэлявання і выкарыстанне прагляда мультымедыйных прэзентацый, але і “жывыя” наглядныя прадметы і матэрыялы (нацыянальныя касцюмы, старадаўняя мэбля, посуд, прылады працы і г. д.).

“Бытавая паўсядзённасць” надзвычай эфектыўна для азнаямлення дзяцей з казкамі, народнымі промысламі, бытавымі прадметамі даўніны. Для гэтага плануецца наведванне музея, а таксама арганізавана этнаграфічная студыя ў дашкольнай установе.   Менавіта тут для дзіцяці адкрываецца магчымасць першага пранікнення ў гісторыю побыту роднага краю, пашыраюцца магчымасці падачы інфармацыі з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі.

Фарміраванню любові да традыцый свайго народа, сям'і, роднай зямлі, культурным каштоўнасцям, развіццю асобы ў духу патрыятызму спрыяюць творы вуснай народнай творчасці. Гэта народныя песні, казкі, загадкі, легенды, вершы, прыказкі, прымаўкі. У той час, калі ва ўсёй краіне ідзе адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы, культуры, народных традыцый, установы дашкольнай адукацыі разам з законнымі прадстаўнікамі, не павінны стаяць у баку ад гэтага працэсу. Важна, каб яны былі сапраўднымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць увядзення беларускай мовы ў працу дашкольнай установы, самі добра валодалі ёй, ведалі традыцыі беларускага народа, укаранялі ў практыку.

Галоўнае, каб атмасфера кожнай установы дашкольнай адукацыі, кожнай сям'і была прасякнута творчасцю, пошукам, рэалістычнай ацэнкай дасягнутага, таму што канчатковым вынікам плённай дзейнасці па адраджэнні роднай культуры павінна быць зацікаўленасць дзяцей і бацькоў [4].

Эфектыўным сродкам з'яўляецца выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў. Народныя гульні іграюць важную роль у патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дзяцей набываць гармонію з навакольным светам.

Вялікае месца ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі назіранні за характэрнымі асаблівасцямі часоў года, пагоднымі зменамі, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаных з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека. Так удзел педагогаў і дзяцей у рэспубліканскім патрыятычным аўтапрабезе “Сімвал адзінства”, патрыятычным мерапрыемстве “Пісьмо аб Беларусі”, забавах “Мая Радзіма Беларусь”, “Зямля пад белымі крыламі” стварылі магчымасць зараджэння цікавасці і любові да Беларусі, знаемства з яе гісторыяй, спрыялі фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, культурных традыцый народа.

Развіццю патрыятычных пачуццяў, фарміраванню грамадскасці і нацыянальнага самапазнання, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры, фарміраванне ўяўленняў аб Рэспубліцы Беларусь, людзях, якія праславілі Радзіму, аб сацыякультурных каштоўнасцях народа, аб традыцыях і святах немагчыма без стварэння прадметна-прасторавага асяроддзя. Так ва ўсіх узроставых групах аформлены:

цэнтры патрыятычнага выхавання;

абсталявана этнаграфічная студыя;

распрацаваны тэматычныя наглядныя альбомы “Мая Радзіма- Беларусь”, “Жывёльны і раслінны свет Беларусі”, “Паселак, у якім я жыву”, “Славутыя месцы горада Баранавічы” і іншыя, якія змяшчаюць Qr-коды;

матэрыялы па знаёмству з дзяржаўнай сімволікай і прысвечаныя абаронцам Айчыны;

цыкл альбомаў па знаёмству з архітэктурнымі пабудовамі, тэматычныя папкі і лэпбукі, з ілюстрацыямі і піктаграмамі, якія адлюстроўваюць родавую прыналежнасць і эмацыйны стан дарослых і дзяцей;

тэматычныя дыдактычныя гульні, кнігі, сямейныя альбомы, якія распавядаюць аб святах і традыцыях, аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, працоўных прафесіях;

“Генеалагічнае дрэва”;

макеты па далучэнні дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры, якія змяшчаюць прадметы даўніны, беларускія цацкі, адлюстроўваюць быт сялян ў даўнія часы, макеты прыроднага акружэння, якія знаёмяць з жывельным і раслінным светам характэрным для Беларусі ў розныя поры года; макеты дома- гэта свайго роду прадметная мадэль, мадэлюе радзіму ў мініяцюры, бо менавіта з сям'і, з хатняга ачага для дашкольнікаў пачынаецца Радзіма.

Прадметна-прасторавае асяроддзе заснавана на псіхолага-педагагічных, санітарна-гігіенічных, фізіялагічных, эстэтычных дадзеных. Нацыянальная накіраванасць асяроддзя дапамагае дзецям усвядоміць сябе часткай беларускага народа.

Патрыятызм-гэта пачуццё любові да Радзімы. Духоўны, творчы патрыятызм трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Але падобна любому іншаму пачуццю, патрыятызм здабываецца самастойна і перажываецца індывідуальна. Ён прама звязаны з асабістай духоўнасцю чалавека, яе глыбінёй. Таму, не будучы патрыётам сам, педагог не зможа і ў дзіцяці абудзіць пачуццё любові да Радзімы. Менавіта абудзіць, а не навязаць, бо ў аснове патрыятызму ляжыць духоўнае самавызначэнне.

Пачынаючы працу па выхаванні любові да роднага краю, педагог абавязаны сам яго добра ведаць. Ён павінен прадумаць, што мэтазгодней паказаць і расказаць дзецям.

Не менш важнай умовай маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей з'яўляецца цесная ўзаемасувязь з бацькамі. Дотык да гісторыі сваёй сям'і выклікае ў дзіцяці моцныя эмоцыі, прымушае суперажываць, уважліва ставіцца да памяці мінулага, да сваіх гістарычных каранёў. Узаемадзеянне з бацькамі па дадзеным пытанні спрыяе асцярожнаму стаўленню да традыцый, захаванню сямейных сувязяў.

Прыцягненне сям'і да маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей патрабуе ад выхавальніка асаблівага такту, увагі і чуласці да кожнага дзіцяці. У сувязі з гэтым выхавальнікі дашкольнай адукацыі звяртаюцца з просьбай да членаў сям’і аб дапамозе ў пошуку цікавячай інфармацыі. Добраахвотнасць ўдзелу кожнага абавязковае патрабаванне і ўмова дадзенай працы.

Неабходна адзначыць, што ў цяперашні час у людзей назіраецца цікавасць да сваёй генеалогіі, да даследавання нацыянальных, саслоўных, прафесійных каранёў і свайго роду ў розных пакаленнях. Таму сямейнае вывучэнне свайго радаводу памагае дзецям пачаць асэнсаванне вельмі важных і глыбокіх пастулатаў: карані кожнага — у гісторыі і традыцыях сям'і, свайго народа, мінулым краю і краіны; сям'я - ячэйка грамадства, захавальніца нацыянальных традыцый; шчасце сям'і — шчасце і дабрабыт народа, грамадства, дзяржавы.

Вялікае значэнне маюць сямейныя экскурсіі па раёне, пасёлку, наведванне з бацькамі асобных прадпрыемстваў і ўстаноў раёна і г. д., таму выхавальнікі дашкольнай адукацыі расправавалі і прадставілі на сайце дашкольнай установы “Маршруты выхаднога дня”.

Заключэнне Такім чынам, задача ўстановы дашкольнай адукацыі, педагогаў і бацькоў заключаецца ў стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць рэалізацыю комплекснага падыходу ў рашэнні задач патрыятычнага выхавання: фарміраванне ведаў, пачуццяў, адносін і патрэбнасцей у дзейнасці, накіраванай на захаванне і памнажэнне багаццяў Радзімы.

 

Спіс цытаваных крыніц

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 04.08.2022 № 229
  2. Красюк В.С., Сцепчанка М.М., Шавяленка К.В. Праменьчыкі выхавання патрыятызму:  дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі: у 2 ч. – Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2009. – 143с.
  3. Жалняровіч Н.І. Хутка ў нашай хаце свята. Знаёмім дашкольнікаў з традыцыямі беларусаў: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Н.І. Жалняровіч, М.А.Каліноўская. – Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2009. – 63с.
  4. Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. Ч.2/склад.І.К. Грышкевіч.-3-выд.- Мазыр: Содействие,2008.-124с.

 

 

 

ВОПЫТ ПРАЦЫ

ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ

ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТА

 

Уводзіны

 Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дашкольнай адукацыі аб’яднаны адным значным крытэрыем – яго якасццю, якое непасрэдна залежыць ад прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Прафесіянальнае развіццё педагога ўстановы дашкольнай адукацыі – гэта доўгі працэс мэтай якога з’яўляецца фарміраванне чалавека як майстра сваёй справы. Прафесійная кампетэнтнасць сучаснага педагога з’яўляецца ўмовай эфектыўнай арганізацыі працэса адукацыі і акрэсліваецца сукупнасцю агульначалавечых і спецыфічных прафесійных ўстановак, якія дазваляюць рашаць прафесійныя задачы развіцця асобы дзіцяці.

Патрыятычнае выхаванне складае адну са старонак маральнага выхавання. Ва ўмовах мэтанкіраванага педагагічнага кіраўніцтва працэс фарміравання патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага ўзросту становіццы сродкам выхавання жыццёва важных асобасных якасцей.

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў  у адукацыйнай рабоце з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне. Яно накіравана на фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна,  патрыёта Радзімы  здольнай паспахова выконваць грамадзянскія абавязкі.

Сістэме адукацыі належыць вядучая роля ў грамадзянскім станаўленні падрастаючага пакалення,выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, адданасці сваёй Айчыне.

Установы дашкольнай адукацыі, з’яўляючыся пачатковым звяно мсістэмы адукацыі ў нашай краіне, прызначаны фарміраваць у дзяцей першасныя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, адносіны да яго, даць магчымасць ім адчуваць сябе з самых малых гадоў грамадзянамі сваёй краіны.

Розныя аспекты патрыятычнага выхавання даследаваліся філосафамі, педагогамі, псіхолагамі (К.Д. Ушынскі, А.М. Радзішчаў, В.Р. Бялінскі, Н.К. Крупская, В.А. Сухамлінскі, Р.І. Жукоўская, Н.Ф. Вінаргадава, С.А. Казлова і інш.)

Даследаванні расійскіх і беларускіх вучоных, практыкаў (Н.В.Алешына, Н.Ф. Вінаградава, Л.В. Варанецкая, А.Д. Жарыкаў, Р.І. Жукоўская, С.А. Казлова, Е.М. Карнеева, Л.Е. Ніканава, Э.Г. Суслава, Л.В. Філатава, Н.Ю. Ясева і інш.) указываюць на актуальнасць і неабходнасць работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей ва ўстанавах дашкольнай адукацыі.

Патрыятычнае выхаванне дзяцей з’яўляецца адной з задач сацыальна-маральнага выхавання і развіцця дзяцей. Гэта складаны працэс, асновай якога з’яўляецца развіццё маральных пачуццяў. На думку С.А. Казловай, патрыятычнае выхаванне – гэта метанакіраваны працэс педагагічнага ўздзеяння на асобу дзіцяці  з мэтай узбагачэння яго ведамі аб Радзіме, выхавання  патрыятычных пачуццяў, фарміравання ўменняў і навыкаў маральных паводзін, развіцця патрэбнасці ў дзейнасці на агульную карысць [3].

Л.Е. Ніканава патрыятычнае выхаванне вызначае як працэс засваення традыцыйнай культуры, фарміраванне адносін да страны і дзяржавы, дзе жыве чалавек [8].

Мэтай патрыятычна выхавання з’яўляецца фарміраванне асноў патрыятызму як маральнай якасці асобы, якая ўключае фарміраванне першасных ведаў аб родным краі, адносін да яго, маральных агульначалавечых каштоўнасцей, патрыятычных пачуццяў, грамадзянкасці, пачуцця прыналежнасці да вызначанай культуры,  да сучасных падзей.

Патрыятызм як маральная якасць чалавека – з’яўляецца вынікам мэтанакіраванага выхавання ў дашкольным узросце.  Менавіта дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму важна пачынаць выхоўваць будучага патрыёта ў гэтым узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане. Дадзены перыяд па сваіх псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання патрыятызму, таму што для дзяцей дашкольнага ўзросту характерны высокая  ўспрымальнасць, лёгкая навучальнасцьбезмежны давер дарослым, імкненне  падрабляцца да іх, эмацыянальны   спагадлівасцьі інтарэс да навакольнага.

На сеняшні момант паняцце  “патрыятызм” мае мноства азначэнняў і, адпаведна, розны змест. У сукупнасці адпаведныя вызначэнні  ўключаюць у структуру патрыятызму асобасныя і дзейнастныя аспекты. Патрыятазм разглядаецца як каштоўнастная ўстаноўка (К. Біякенава, А. Садвакасава), свядомасць (Т. Калдыбаева, Ф. Лаюк), светапогляд (І.Ф. Харламаў), пачуццё (І.С. Кон, Т. Калдыбаева, Э. Сталярова), матыў (Т. Калдыбаева), адносіны (І.С. Кон, Т. Калдыбаева), якасць асобы (У. Альджанава, І.Ф. Харламаў), прынцып (норма) дзейнасці (І.С. Кон, Т. Калдыбаева, І.Ф. Харламаў).

Дадзеныя даследаванні дазваляюць лічыць патрыятызм якасцю асобы, яго светапоглядам, паводзінамі і дзейнасцю. Патрыятызм – гэта якасць, якая выражаецца ў пачуццях, матывах, патрабаваннях  і выніках дзейнасці, адносінах да прыроды, людзей, культуры і сябе.

Патрыятызм як маральная якасць асобы, якая фарміруецца ў дашкольным узросце, уключае:

• змястоўны кампанент – валоданне дзецьмі даступным іх ўзросту аб’емам уяўленняў і паняццяў аб навакольным асяроддзі: сацыяльным складзе грамадства, жыцці народа, гісторыі, выпрацоўку правільных поглядаў на факты грамадскага жыцця краіны;

• эмацыянальна-пабуджальны кампанент – перажыванне асобай станоўчых эмацыянальных адносін да засвоеных ведаў, навакольнага свету, любві да роднага горада (вёскі), краю, гордасці за  працоўная і баявыя поспехі народа, павага да гістарычнага мінулага роднай краіны, захапленнянароднай творчасцю, любоў да роднай мовы, прыроды роднага краю, праяўленне інтарэса да звестак аб краіне, імкненне ўдзельнічаць у грамадска карыснай працы;   ,

•     дзейнастны кампанент – рэалізацыя эмацыянальна  прачулыхі асэнсаванных ведаў у дзейнасці (аказанне дапамогі дарослым, праяўленне клопату аб іх, гатоўнасць выканаць заданне дарослага, беражлівые адносіны да прыроды,  рэчаў,грамадскай маёмасці, уменне адлюстроўваць атрыманыя веды ў творчай дзейнасці, наяўнасць комплекса маральна-валявых якасцей, развіццё якіх забяспечыць дзейнасныя адносіны да навакольнага асяроддзя.

У развіцці патрыятызму можна выдзяліць этапы, якія трэба ўлічваць пры выхаванні дзяцей.

1 этап. Інстыктыўны патрыятызм, які выражаны ў словах: «Люблю сваю Радзіму, за што не ведаю сам». Інстыктыўны патрыятызм вызначаны ў ідэі народнасці К.Д. Ушынскага: «як няма чалавека без самалюбства, дык няма чалавека без любові да айчыны, і гэта любоў дае ключ да сэрдца чалавека  і магутную апору для барацьбы з яго дурнымі прыроднымі, сямейнымі, асобаснымі і родавымі схільнасцямі». Апора на інстыктыўны патрыятызм у выхаванні дзяцей вельмі важная, таму што з'яўляецца базай для развіцця ў дзяцей патрыятызму асэнсаванага.

2 этап. Патрэбнасць ў любві да блізкіх. Дадзены этап можна ахарактарызаваць як прывязанасць да сацыяльнага асяроддзя – навакольных людзей з іх менталітэтам, звычаямі, узаемадносінамі, законамі і г.д. Неабходна таксама адзначыць, што Радзіма – гэта не толькі краіна з яе мовай, гісторыяй, гэта яшчэ і людзі, якія ў ёй жывуць. Таму адносіны да родных і блізкіх, да ўсяго народа ў цэлым з'яўляюцца важным кампанентам зместу патрыятызма.

3 этап. Прывязанасць да фізічнага асяроддзя з яго рэкамі, кліматам, якая праяўляецца ў любвіда прыроды, у гульнях з першых гадоў жыцця і прыемнымі ўспамінамі аб дзяцінстве ў дарослага чалавека.

4 этап. Прывязаннасць да духоўнага асяроддзя: народнай творчасці, літаратуры, мастацтва, навукі і г.д. Важнай складаючай патрыятызму з'яўляюцца таксама веды і павага да роднай мовы.

5 этап. Аб'ектыўная ацэнка роднага.  Для даннага этапа характэрна выхаванне грамадзянскасці як вышэйшага праяўлення патрыятызму. Важна пастаноўка пытання аб гарманізацыі правоў дзяцей і дарослых у сям'і. Раўнапраўе членаў сям'і дасягаецца ў тым выпадку, калі яны жывуць агульным жыццём, ведаюць і сумесна дзеляць радасць і гора. Агульныя інтарэсы будзёнага жыцця забяспечываюць маральную сувязь членаў сям'і.

6 этап. Вывучэнне гісторыка-культурнага развіцця другіх народаў і пераход ад ідэі свайго народа да ідэі народа і дзяржавы ўвогуле. На данным этапе адбываецца арганічная сувязь патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання падрастаючага пакалення. Асаблівасцю патрыятызму становіцца выключэнне варожасці да іншых народаў і гатоўнасці чалавека працаваць для ўсяга чалавецтва, калі ён можа прынесці яму карысць.

7 этап. Актыўны характар патрыятызма, які праяўляецца ў практычнай дзейнасці на карысць Айчыны.  [12].

Задачамі патрыятычнага выхавання дзяцей  дашкольнага ўзроста з'яўляюцца:

  1. Фарміраванне ў дзяцей сістэмы ведаў аб сваёй Радзіме, якая можа быть прадстаўлена наступным чынам: прыродазнаўчыя і геаграфічныя звесткі (геагарафічныя асаблівасці роднага краю, клімату, прыроды, краіны),  звесткі аб жыцці свайго народа (асаблівасці быту, працы, культуры, традыцый), сацыяльныя звесткі (веды аб родным горадзе (вёсцы), сталіцы, краіне, веды аб назве краіны, яе сталіцы, іншых гарадоў, дзяржаўнай сімволіцы), некаторыя гістарычныя звесткі (аб жыцці народа ў розныя перыяды, аб подзвігах людзей у гады Вялікай Айчыйнай вайны, веды аб гістарычных помніках горада, вуліц).
  2. Выхаванне  інтарэса да навакальнага свету, эмацыянальнай імпатыі на падзеі грамадскага жыцця. Прадугледжвае актывізацыю эмацыянальнай сферы асобы, выхаванне такіх пачуццяў, як любоў да родных і блізкіх людзей, роднага горада, павага да гісторыі народа, захапленнетворамі народнай творчасці, любоў да прыроды, ненавісць да ворагаў.
  3. Уключэнне дзяцей у практычную дзейнасць па прымяненню атрыманых ведаў прадугледжвае форміраванне ў дзяцей наступныхнавыкаў і ўменняў: уменне адлюстраваць назапашаныя веды ў гульні, мастацкай і працоўнай дзейнасці, уменне прыняць  удзелў грамадска накіраванай працы, уменне беражліва адносіцца да прыроды, вынікаў працы іншых, уменне адлюстраваць веды ў мове, зносінах з дарослымі і аднагодкамі.

Рашаючы задачы патрыятычнага выхавання, кожны педагог павінен акрэсліць свою работу ў суадносінах з мясцовымі ўмовамі і асаблівасцямі дзяцей, улічваючы наступныя прынцыпы:

- «пазітыўны настрой» (адбор ведаў найбольш актуальных для дзяцей даннага ўзросту); 

- «праз малое да большага» (фарміраванне патрыятычных пачуццяў адбываецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку выхоўваецца любоў да бацькоў, роднага дому, да дзіцячага садка, затым да горада, да ўсёй краіны);

-    непарыўнасць і пераемнасць адукацыйнага працэса;

- дыферэнцаваны падыход да кожнага дзіцяці, максімальны ўлік яго псіхалагічных асаблівасцей, магчымасцей і інтарэсаў;

- рацыянальнае спалучэнне розных відаў дзейнасці, адэкватны ўзросту баланс інтэлектуальных, эмацыянальных і рухальных нагрузак;

- дзейнасны падыход;

- развіваючы характар навучання, заснаваны на дзіцячай актыўнасці [2].

Умовай патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту па С.А. Казловай, выступае стварэнне абстаноўкі вакол дзіцяці, якая садзейнічае фарміраванню ведаў аб Радзіме, эмацыянальнаму водгуку і патрэбы ў дзейнасці.

Асоба выхавацеля лічыцца важнай умовай ў працэсе фарміравання вышэйшых маральных пачуццяў. Паколькі дзіця не можа пазнаць навакольны свет іначай, як праз дарослага, дзе дарослы выступае пасрэднікам паміж дзецьмі і грамадствам. Гэта пасрэдніцтва носіць складаны характар. Дарослы вучыць дзіця разумець навакольнае ассяроддзе, пэўным чынам адносіцца да яе, вучіць спосабам удзелу ў ёй, у даступнай форме знаёміць з маральнымі нормамі, прынцыпамі. Пры гэтым важна, што дарослы з'яўляецца і арганізатарам  жыцця дзіцяці, і аб'ектам пазнання, і рэальным носьбітам тых маральных каштоўнасцей, да якіх ў дзяцей фарміруюцца  вызначаныяадносіны. Іншымі словамі, дарослы сам выступае ў якасці ўзору паводзін і адносін да рэчаіснасці.  Чым ідэальнейшы ўзор, тым вышэй гарантыя дасягнення поспеху ў выхаванні [3].

Сродкамі выхавання любові да Радзімы з'яўляецца мастацкае слова, музыка, мастацтва, традыцыі, гістарычныя веды, таму што яны дапамагаюць дзецям эмацыянальна ўспрымаць навакольнае асяроддзе. Таксама сродкамі выступаюць дзейнасць (гульня, праца), святы, якія спраўляюцца ў краіне і дзіцячым садзе.[3].

Да метадаў, накіраванных на форміраванне маральных пачуццяў, уяўленняў,  меркаванняўі ацэнак В.Г. Неяаева і Т.А. Маркава адносяць гутаркі на этычныя тэмы, чытанне мастацкай літаратуры і пераказ, разгляданне і абмеркаванне карцін, ілюстрацый, дыяфільмаў, тэлеперадач.

Адным з метадаў пры азнакамленні дашкольнікаў са славутасцямі роднага края з'яўляецца метад праектаў. Мэта праекта вызначаецца як ажыццяўленне комплекснага падыходу да выхавання ў духе патрыятызму, далучэнне дашкольнікаў да гісторыі і культуры роднага горада, мясцовым славутасцям, выхаванне любові і прывязаннсці да роднага краю. У аснове такого праекту пакладзе шэраг прынцыпаў.

  • Прынцып гістарызму рэалізуецца ўляхам захавання храналагічнага парадку апісаных з'яў і зводзіцца да двух гістарычных паняццяў: мінулае (даўным-даўно) і сучаснае (у нашыя дні). 
  • Прынцып гуманізацыі прадугледжвае ўменне педагога стаць на пазіцыю дзіцяці, улічваць яго думку, не ігнарыраваць яго пачуцці і эмоцыі, бачыць ў дзіцяці раўнапраўнага партнёра, і таксама арыентавацца на вышэйшыя агульначалавечыя паняцці – любоў да сям'і, роднага краю, Айчыны.
  • Прынцып дыферэнцыяцыі заключаецца ў стварэнні аптымальных умоў для самарэалізацыі кожнага дзіцяці ў працэсе засваення ведаў аб родным горадзе (вёсцы) з ўлікам узросту, назапашанага ім вопыту, асаблівасцей эмацыянальнай і пазнавальнай сферы і інш.
  • Прынцып інтэграцыі реалізуецца ў супрацоўніцтве з сям'ёй, дзіцячай бібліятэкай, музеямі горада і г.д.

Змест краязнаўчага матэрыялу вызначаецца з улікам злучэння ўсіх відаў дзейнасці пры знаёмстве з гісторыка-культурнымі асаблівасцямі роднага краю.

Такім чынам, задача ўстановы дашкольнай адукацыі, педагогаў і бацькоў заключаецца ў стварэнні ўмоў, якія забяспечываюць рэалізацыю комплекснага падыходу ў рашэнні задач патрыятычнага выхавання: фарміраванне ведаў, пачуццяў, адносін і патрэбнасцей у дзейнасці, накіраванай на захаванне і памнажэнне багаццяў Радзімы. 

Арганізацыя дзейнасці ўстановы дошкольнай адукацыі па патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту

 Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека – грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці  падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. Нажаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб  дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.

Маральна-патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў.   Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе,  педагогі нашай установы дашкольнай  адукацыі лічаць, што фарміраванне асобы дзіцяці не магчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці  да культуры народа.

Работу па выхаванню патрыятузму  мы пачыналі з  вывучэння нарматыўна – прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падыйсці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў нашым дзіцячым садзе, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы праграмы дашкольнай адукацыі.

У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца шырокі грамадскі інтарэс да этнічнай культуры як у нашай краіне, так і ва ўсіх краінах Еўропы. Праблема сцвярджэння сваей культурнай эдэнтычнасці і непаўторнасці становіцца вызначальнай у час глабалізацыі і ўніверсалізацыі жыцця.

Неабходна адзначыць, што этнічная культура праяўляецца літаральна ва ўсіх галінах жыцця этнасу: у мове, у выхаванні дзяцей, у народным строі, у побыце, у фальклоры. Разам з тым этнічная культура з’яўляецца унікальным фенаменам сусветнай культуры.

Наша дзяржава надае вялікую ўвагу выхаванню псіхічна і фізічна здаровага чалавека. Палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таму што менавіта здаровае пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані, культуру- трывалы аплот краіны.

Прызнанне прыярытэту этнакультуры і агульначалавечых каштоўнасцей патрабуе пошуку новых спосабаў і магчымасцей уключэння ў гэту галіну маленькага дзіцяці ў перыяд фарміравання яго асобы.

 У нашым дзіцячым садзе выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей  ажыццяўляецца кожную хвіліну: у гульнях, на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку. Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям’і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Усе прапанованыя тэмы лагічна звязаны паміж сабой i разам складаюць цэласны аповед аб краіне. Работа грунтуецца на цесным супрацоўніцтве ўсяго педагагічнага калектыва з актыўным уключэннем бацькоў.

Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця “Радзіма”. Радзіма, як найвышэйшая духоўная каштоўнасць нацыянальнай самасвядомасці, як прастора духоўнай культуры знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, быце, у абрадах. Яна фармуе нацыянальна-культурнае аблічча кожнай асобы, надзяляе яе цэласнасцю i сэнсам, спрыяе самавызначэнню i выяўленню яе здольнасцей i магчымасцей.

Азнаямленне   з  традыцыямі  і  звычаямі  народа  і  далучэнне  да  іх –  значная частка  работы  па  патрыятычнаму  выхаванню  дашкольнікаў.

Пры планаванні адукацыйнай працы мы ўлічвалі  тое, што новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы патрабуюць новых выхаваўчых тэхналогій, новага падыходу да праблемы выхавання ў цэлым і выхавання патрыятызму  ў прыватнасці.

 

Накірункі педагагічнай дзейнасці па фарміраванню асноў

патрыятызму ў дашкольнікаў

 

Адной з форм удасканаленя прафесійных кампетенцый з’яўляецца стварэнне педагогамі праектаў арганізацыі адукацыйнага працэсу. Работа над праектам дазваляе педагогам комплексна падысці да вызначанай дзейнасці, выпрацаваць свой светапогляд, звязанный з каштоўнастнымі арыентацыямі, здольнасць выбраць мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў і паступкаў, дазваляе ўдасканаліць свой педагагічны вопыт, раскрыць свае асаблівасці як суб’екта педагагічнай дзейнасці. Гэта ў цэлым садзейнічае павышэнню прафесійнага ўзроўню педагогаў, удасканаленню іх прафесійных кампетэнцый і адначасова ўдасканаленню адукацыйнага працесу ўстановы дошкольнай адукацыі.

Адной з адукацыйных задач установы дашкольнай адукацыі  з’яўляецца фарміраванне у дяцей дашкольнага ўзросту асноў патрыятызму.  У дзіцячым садзе створана творчая група педагогаў, якая працуе над адукацыйным праектам. Ёй распрацаваны перспектыўны план адукацыйнай работы на навучальны год, які ўключае наступныя накірункі педагагічнай дзейнасці па фарміраванню  патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту:

-    І. Знаёмства дзяцей з народнымі  традыцыямі i абрадамі праз актыўны ўдзел у:

-     фальклорных святах і абрадах (Каляды, Гуканне вясны, Вялікдзень, Купалле, Дажынкі, Багач)

-    святах пасёлка (вескі), вуліц, фэстах;

-    фестывалях беларускай культуры “Родныя напевы”, “Не пусцім мову на звод”, “Беларуская скарбонка”, “Танцы беларускія”, “Народныя святы, абрады, звычаі” Народная гульнятэка

ІІ. Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць дзяцей:

-     вышыўка на кардоне швом “Іголка наперад";

-     вышыўка на кардоне беларускім крыжыкам;

-     вышыўка на тканіне швом "беларускі крыжык" (сурвэткі, рушнікі);

-     ніткаграфія;

-     аплікацыйная дзейнасць i пляценне з саломкі;

-     ткацтва на дзіцячых ткацкіх станках;

-     лепка з гліны;

-     дзейнасць з льновалакном.

ІІІ. Збор, падрыхтоука, сістэматызацыя нагляднага матэрыяла i дапамога калегам пры падрыхтоўцы да тэмы "Беларусь"

-    стварэнне базавага кабінета (“Быт беларусаў”,”Даўным-даўно”, “Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць дзяцей”, “Знакамітыя землякі”, “Наш паселак:сення і заўтра”, “У дапамогу выхавацелю”

ІV. Распрацоўка метадычных матэрыялаў і рэкамендацый для выхавацелей пры правядзенні тэмы "Беларусь".

-    выставы метадычных дапаможнікаў, літаратуры;

-    сцэнарыі свят,сустрэч, экскурсій.

  V. Пошук землякоў, зацікаўленых дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам i наладжванне творчых сустрэч з імi. Удзел у розных выставах.

VІ. Удзел у распрацоўцы ідэй і праца па іх рэалізацыі пры афармленні ў нацыянальным стыле групавога пакоя, веранды і пляцоўкі “Сялянская сядзіба” на тэрыторыі дашкольнай установы:

-    “Бабуліна хата”;

-    “Калодзеж”;

-    “Паедзем на млын”;

-    “Рабінавы адпачынак”.

 VІІ. Правядзенне тэарэтычных i практычных семінараў, кансультацый з калегамі  па дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці з дзяцьмі:

-    вышыўка (паясы для народных касцюмаў хлопчыкам, кашулькі і спаднічкі для народных касцюмаў дзяўчынкам і г.д.);

-    дзейнасць з саломкай (пляценне галаўных абручоў для дзяўчынак, выраб пацерак, вырабы для афармлення памяшканняў установы).

VІІІ. Вядзенне дакументацыі па арганізацыі  дзейнасці фальклорнай студыі i аналіз навыкаў і ўменняў дзяцей, прапагандаванне сярод дашкольных устаноў раёна.

Азначаныя накірункі дзейнасці па патрытычнаму выхаванню забяспечваюць:

непрырыўнасць і сістэматычнасць  адукацыйнай працы на працягу года;

уключэнне зместу патрыятычнага выхавання ва ўсе віды дзіцячай дзейнасці;

улік ўзроставых магчымасцей дзяцей;

права выбару (у педагогаў, бацькоў, дзяцей) формы і зместу дзейнасці;

цесную ўзаемасувязь дзяцей з бліжайшым соцыумам;

актывізацыю ўзаемасувязі з бацькамі  дзіцяці і са старэйшым пакаленнем;

стварэнне ўмовў, калі суб’екты ўзаемадзейнасці вучаць і вучацца адзін у аднаго;

фарміраванне пазітыўных адносінх да ўстановы дашкольнай адукацыі, калектыва са стараны сям’і, грамадства;

узбагачэнне развіваючага асяроддзя, назапашванне метадычных і практычных матэрыялаў, якія дазваляюць зрабіць працэс яшчэ больш актыўным і даступным;

удасканалене прафесійных кампетэнцый педагогаў.

 

Фарміраванне асноў патрыятызму у дзяцей

 

У нашай установе дашкольнай адукацыі з мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнцыі выхавацелей па ажыцяўленню патрыятычнага выхавання дзяцей распрацаваны праект “Фестывалі беларускай культуры”. Праект раэлізуецца на працягу некалькіх гадоў. Складаючымі праекту з’яўляюцца наступныя падпраекты:

  • “Родныя напевы” –  прысвечаны беларускай народнай песні;
  • “Беларуская скарбонка” – прысвечана вопыту дзейнасці па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву;
  • “Народная гульнятэка” – прысвечана народным гульням.;
  • “Танцы беларускія” – прысвечаны актывізацыі педагагічнай дзейнасці калектыва на вывучэнне народных танцаў і папулярызацыі іх сярод грамадства;
  • “Стравы беларускія” –знаемства з беларускай народнай кухняй.

На папярэданні кожнай тэмы ва ўсіх ўзроставых групах адбываюцца выніковыя мерапрыемствы па тэме “Беларусь – мая Радзіма”,

Праект “Танцы беларускія”

Аўтары: выхавальнік дашкольнай адукацыі Ломжа Т.М.

Мэтадамі праекта “Танцы беларускія” з’яўляюцца:

  1. Стварэнне ў установе дашкольнай адукацыі ўмоў для актывізацыі  дзейнасці навучанню дзяцей, супрацоўнікаў і бацькоў беларускім танцам і танцам народаў свету.
  2. Фарміраванне цікавасці дзяцей рознага дашкольнага ўзроста да народных танцаў.
  3. Пашырэнне ведаў бацькоў па адзначанай праблеме.
  4. Павышэнне ўзроўня прафісійнай кампетэнтнасці педагогаў і развіцце творчага патэнцыяла ў выкарыстанні народных танцаў пры арганізацыі адукацыйнага працэса.

Задачы праекта:

  1. Накапленне каардынаваных рухальных уменняў и навыкаў (у дзяцей, бацькоў, калег)
  2. Пазнанне і вывучанне нацыянальнай культуры.
  3. Развіцце эстэтычнага густу, эстэтычных пачуццяў, пашырэнне музычнага кругагляду (у дзяцей, бацькоў, калег)
  4. Фарміраванне патрыятычных пачуццяў.

 Праграма рэалізацыі праекта

 

Работа з педагогамі

Работа з дзецьмі

Работа з бацькамі

-         практычны семінар для калег “Выраб гульняў “Вывучай свой край”;

-         практычны семінар па навучанню калег вышыўцы “Беларускі крыжык” на канве;

-         вышыўка і пашыў кашулькаў у народным стыле для выступленняў”;

-         практычны семінар для калег: “навучанне танцу “Кругавая кадрыль”;

 

-         арганізаваная і самастойная дзейнасць дзяцей;

-         навучанне дзяўчынак старэйшай групы “Аксаміткі” вышыўцы “Беларускі крыжык” на тканіне і вышыўка ручнікоў;

-         навучанне хлопчыкаў старэйшай групы “Аксаміткі” вышыўцы “беларускім крыжыкам” на кардоне;

-         навучанне дзяцей усіх узроставых груп дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці (пляценне і аплікацыя саломкай, лепка з гліны, выраб цацак з льну);

выстаўкі работ дзяцей

-         пастаянна дзейнічая фотавыстава “Вывучай свій край” (г.Баранавічы, г.Мінск, Мірскі замак, Нясвіжскі замак, Нацыянальная бібліятэка і г.д.);

-         падрыхтоўка і правядзенне інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” па тэме “Родныя краявіды” (старэйшая група);

-         падрыхтоўка і правядзенне выніковых мерапрыемстваў ва ўсіх узрастовых групах;

заключнае свята-фестываль “Танцы беларускія”

-         анкетаванне, апытванне;

-         практычны семінар для бацькоў “Навучанне танцам “Кракавяк” і “Беларуская полечка”;

-         тэарытычна-практычны семінар для бацькоў “Беларускі ручнік: прыемы аздаблення крояў”;

-         кансультацыі для педагогаў і бацькоў;

 

Фестываль Танцы  беларускія

Мэта

-Фарміруем цікавасць дзяцей рознага дашкольнага ўзроста да народных танцаў;

-Фарміруем зацікаўленнасць сям’і да сумеснай дзейнасці з дашкольнай установай па выхаванню дзяцей;

-Павышаем узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагога, развіццё творчага патэнцыяла ў выкарыстанні народных танцаў пры арганізацыі адукацыйнага  працэса;

-Умацоўваем іміжд, падымаем аўтарытэт дашкольнай установы сярод бацькоў,  соцыума;

-Спрыяем самарэалізацыі  і самавыражэння  дзяцей, бацькой,калег;

-Імкненнее да адраждэння  папулярызацыі народных танцаў ,вяртанне іх ў жыцце маладога пакалення,захаванее і перадача іх дзецям.  

Удзельнікі:  

дзеці  ўсіх  груп установы дашкольнай адукацыі;

бацькі дзяцей, якія наведваюць дашкольную ўстанову;

супрацоўнікі дашкольнай установы;

сваякі,сябры дзяцей;

госці, запрошаныя на свята.

Зала:

аформлена ў народным стыле: упрыгожана вышыванкамі дзяцей, бацькоў, супрацоўнікаў дашкольнай установы.

Дзеці, бацькі, супрацоўнікі дашкольнай установы сядзяць у зале “кругом”

Вядучы: 

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю барлялі,

Як з сявалкі збожжа, зерні

Рассявалі чорнай жменяй…

Трэба ведаць… І пра тое

Што спявалі, як гулялі,

Апраналі што? Якое?..

Трэба ведаць! Сэрца просіць!

                                      Пятрусь Броўка

Вядучы: Гэтым вершам Пятруся Броўкі мы начынаем нашу вечарыну. І прысвечана яна - танцам. Давайце успомнім:як танцавалі раней  беларусы?  Давайце задумаемся: як цяпер танцуем мы? І падумаем:а як будуць танцаваць нашы дзеці з цягам часу?

Есць над чым задумацца!  Згодны? Аб гэтым мы сягоння і пагаворым.

Маленькі чалавечак: толькі-толькі навучыўся стаяць, хадзіць - а ўжо, пачуўшы музыку, прысядае, кружыцца, пляскае у далоні – просіць душа танца!

І першае слова - нашым  самым  маленькім  удзельнікам:

 Дзеці І малодшай групы  з беларускім  танцам

“У КАРАГОДЗЕ МЫ БЫЛІ ” (беларуская народная мелодыя)

Вядучы: Стаць у круг, адчуць далонню сябра - адзінства эмоцыі, перажыванняў, жаданняў. Многія народныя гульні пабудаванны на гэтых руках. А яшчэ без карагодных танцаў не абходзіцца ні адзін абрад. І водзяць карагоды дзеці, моладзь , ды і сталыя людзі.

А мы папросім дзяцей ІІ малодшай групы  парадаваць нас яшчэ адным беларускім танцам

“ КРЫЖАЧОК” (беларускі народны танец)

Вядучы: Растуць дзеці, рухі іх становяцца больш дакладнымі і спрытнымі, а танцавальныя фігуры -больш складанымі і разнастайнымі.  Паглядзіце ў выканпнні дзяцей сярэдняй  групы “Рамонкі” беларускі танец

“ЮРАЧКА” (беларускі народны танец)

Вядучы: Есць у беларусаў адзін асаблівы танец, пра які нават песня складзена: паміж Польшай і Расіяй - полька беларуская, між Літвой і Украінай - полька беларускаяю.  І танцуюць “ Польку” сталыя людзі, юнакі, і дзеці. Просім дзяцей старэйшай групы “Званочкі” парадаваць сябе і нас

“ПОЛЬКАЙ – ЯНКАЙ” (беларускі народны танец)

Вядучы: Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу, падзення нораваў, пачынае ўзрастаць цікавасць да народных традыцый, да беларускіх песен, танцаў, іх выхаваўчых і адукацыйных аспектаў. Распрацоўваюцца метадычныя і музычныя матэрыялы, якія дапамагаюць зрабіць працэс навучання дзяцей танцаў эффектыўным цікавым. У нашай дашкольнай установе дзейнічае гурток танцавальна - рытмічных  практыкаванняў “Сонечныя зайчыкі”, якія  выступаюць з танцавальнай –гульневай кампазіцыяй “КАБЛУЧОК”.Музычная суправаджэнне – беларуская полька.

“ КАБЛУЧОК” – беларуская полька.

Вядучы:  Культура збліжае народы. У народных песнях і танцах жыве душа народа. Нам беларусам,як не зразумець культуру рускага, літоўскага, чэшскага народа?Мы ж суседзі,вякамі жылі побач, радніліся нашы культуры,  усхвалялілі адна на другую.

Вельмі важна змаленству у дзяцей фарміраваць гэтае ўзаемаўменне і ўзаемаўспрымленне іншых народаў. Праз  пазнанне культур народаў свету.

Дзеці нашай дашкольнай установы падрыхтавалі танцы народаў свету і выступаюць з імі.

-     ІІ малодшая група  прадстаўляе рускую танцавальную кампазіцыю “Мишка с куклой”

-     ІІ малодша група  пакажа нам “Чешскую польку”

-     Сярэдняя група  выступае з Літоўскім народным танцам

-     Старэйшая група  радуе нас рускім народным танцам “Выйду ль я на реченьку”

-     Дзяучынкі  старэйшай групы здзівяць нас хараводам на рускую народную песню “Во саду ли в огароде”

-     Гурток  “Сонечныя  зайчыкі”  пакажа нам харавод на рускую народную песню “Ой, заря, ты зорюшка”

Вядучы:Таленавітых  дзяцей  выхоўваюць  таленавітыя педагогі: І праўда, каб  вучыць -трэба самому ўмець. А мы і ўмеем!  Глядзіце і дзівіцеся:

“КРУГАВАЯ КАДРЫЛЬ” абр. К.Паплаўскага

Вядучы: Ой, музыка, рэж за двох

Не шкадуй ты нашых ног

Нашы ногі не баляць

Яны хочуць танцаваць!

Вядучы: Калі хто з вас падумаў, што ен не умее танцаваць народныя танцы, то скажу вам, што ен памыляецца. Проста ён рэдка іх танцуе. Можанам часу не хапала, а можа мы падумалі, што мода сышла на такія танцы, а можа не было адпаведнага нострою? А сягоння якраз такі час, такі настрой. І вы гатовы танчыць , ДАРАГІЯ МАМЫ?

 Музыкі,грайце, у цымбалы біце!

 Гарадзішчанскія харашухі,

Танцаваць ідзіце!

Беларуская народная “ПОЛЬКА”

Вядучы:Ой,топну нагой

Ды прытопну другой,

Колькі я не тапачу

Танцаваць яшчэ хачу!

“КРАПАВЯК” (беларускі народны танец)

Вядучы:  Дзякуй, мамам, дзякуй дзеткам, І сяброўкам і суседкам!

Мяняюцца часы, мяняецца мода, і моладзь сягоння танчыць зусім другія танцы! А давайте мы з вамі проста будзем помніць самі, танцаваць і дзецям  паказваць – вучыць таму, чаму нас навучылі. Берагчы тую  культурную спадчыну, што нам перадалі нашы продкі- перададзім нашым дзецям.  І побач з народнай музыкай, няхай гучаць і сучасныя рытмы! Дзеці гуртка “Сонечныя зайчыкі” падрыхтавалі для ўсіх падарунак: 

“СНЕЖНЫ ТАНЕЦ” -на песню “Белая зіма”

( сл. В. Куровского, муз. Р. Квинта)

Вядучы:А зараз запрашаю ўсіх, хто ўмее і хто не ўмее на  “Танец з хусцінкай”

 Гэй, вы, госцейкі кругом.

Ды ж не спіце моцным сном.

 А хадіце раз у год.

Паскакать у карагод!

“ТАНЕЦ С ХУСЦІНКАЙ” (матыў беларускага народнага танца)

 

Тэарэтычна-практычны семінар для матуляў і дзяўчынак.

 Старшая группа

 

Тэма: “Беларускія ручнікі ў народных абрадах і звычаях”

 Мэта:

-удакладіць уяўленні матуляў аб правілах вышыўкі ручнікоў “крыжыкам”;

-пазнаеміць з традыцыямі выкарыстання ручнікоў у абрадах;

-падрыхтавать ручнікі,вышытыя дзяўчынамі,да свята”Ручнікок сабе гатавала”: аздабленне краеў.

Ход сустрэчы :

-выступленне - расказ “Код шчасця”;

-выступленне – гутарка “Залатыя правілы”;

-прапановы спосабаў і прыемаў аздаблення краёў ручнікоў: карункі  вязаныя, карункі купленыя, кутасы, тасьма і г.д.;

-выбар матулямі прапанаванага спосаба;

-дапамога і кансультацыі па патрэбе;

-дамашняе заданне (прышыць, памыць,адпрасаваць)

Код шчасця

Кожная дзяўчынка з дзяцінства марыць быць нявестай,удала выйсці замуж і жыць шчасліва. І рэдка хто ведае, што нашы пра бабулі  ўмелі сваё будучае шчасце кадаваць з дапамогай вышыўкі.

Іголка сама па сабе - гэта выдатны  засцярог, энергетычны правадыр , які зашывае ўсе думкі і мары ў палатно.

А палатно - не што іншае, як святы  скрутак, які нясе ў сабе велізарны струмень дадатнай энергіі.

Аб'яднаўшы разам два гэтых наймагутных энергетычных правадыра, што атрымацца?  А  калі яшчэ прыкласці   да гэтага трохі старання, умення , добрых дадатных думак, вынік не прымусіць сабе доўга чакаць.

 Для чаго патрэбныя на вяселлі ручнікі?

-     Пад хлеб-соль

-     Маладым пад ногі

-     Злучаць рукі нявесце і жаніху

-     Свату

-     Свацці

-     Пад каравай

-     На абраз

 А далей - на меркаванне бацькоў і звычаі мясцовасці .

Некалькі залатых правіл

  1. Нельга ўпрыгожваць ручнікі  мярэжкамі, жыццё будзе дыравым.
  2. Нельга вышываць вясельныя ручнікі ўначы, тым часам сутак вышываюць, толькі магічныя рэчы.
  3. Вышыўка павіненна быць чыстай і акуратнай абапал  – асабовы бок для людзей, сподняя - для  Бога.
  4. Ручнік  –  гэта дарога жыцця, таму палатно яго павінна быць цэлым і бесперапынным - як  жыццё (не ўстаўляйце ў сярэдзіну ручніка ніякіх карунак, матузоў, гэтым вы толькі нашкодзіце, разрэзанае жыццё ўжо не сшыеш, як бы не імкнуўся).
  5. На вясельных ручніках вышываюць пары такіх птушак як сокал, індык, паўлін, певень. Не вышываюць зязюль - удовін знак ,салаўёў - знак  нежанатых хлопцаў(каб  муж не змяняў).
  6. Усе памеры ручніка (шырыня,  даўжыня)  павінны падзяляцца на 7.
  7. Вышыўкай  павінна быць запоўнена 1/4  кожнай паловы ручніка
  8. Цэнтр ручніка абавязкова павінен заставацца пустым без вышыўкі  –  Божае месца . Становячыся на ручнік, маладыя атрымліваюць благаславенне звыш.
  9. Пасля вяселля ручнікі захоўваюцца ў сям'і маладых, як знак шчаслівага сямейнага жыцця ў скручаным у трубачку выглядзе, каб усякае нечысць па крузе пахадзіла  і зразумела , што тут ёй рабіць тут няма чаго.
  10. Ручнікі, асабліва тыя што пад ногі, выкарыстоўваюць адзін раз!  У  выпадку вельмі шчаслівага сямейнага жыцця ў спадчыну перадаюць толькі ўзор, а ручнік вышываюць новы.
  11. Ручнікі не бяруць на пракат - вы  ж лёс  не бераце на пракат!

Вышывайце ручнікі на шчасце, на каханне, на доўгае сямейнае жыццё!

 

С в я т а

Пасядзелкі ў цеткі Васілісы”

для дзяцей чацвертага года жыцця

 

Мэта:

-даць магчымасць дзецям прадэманстраваць веды і ўменні на тэме “Беларусь”;

-знаемства дзяцей з народнымі традыцыямі;

-стварэнне ўмоў для эмацыянальнага камфорту дзяцей.

Абсталяванне: ручнікі льняныя, цацкі, вырабы з саломкі, дрэва, гліны, хустачкі.

Папярэднянная работа:

разгляданне карцін, з беларускімі нацыянальнымі касцюмамі, разгляданне ручнікоў, гліняных вырабаў, вырабаў з саломкі, завучванне вершаў, песен, экскурсія ў этнаграфічны куток

Ход свята

Васіліса: Сення мы сабраліся, каб пагаварыць, як мы жывем? Дзе мы жывем? Хто ж мы такія?

Дзеці скажыце , як называецца наша краіна?

А як называюцца ўсе людзі, якія жывуць у Беларусі? (адказы     дзяцей)

Хлопчык: 

Блакіт нябес, і белы бусел,

І кветкі ў полі, як абрус

Мой край завецца Беларуссю,

А сам я хлопчык БЕЛАРУС.

Дзяўчынкка:

Цік-так ходзікі

Мне чатыры годзікі

Чуб ільняны – светла русы

Тата з мамай – беларусы

Васіліса:

Мы беларусы і вучымся спяваць беларускія песні

ПЕСНЯ “Свінка ў лазню хадзіла” муз.А.Э.Рэмізоўскай, мел.П.Граніт

Хлопчык: 

Змалку звалі цябе

Мы сваею радзімаю

Беларусь, Беларусь,

Як ты сэрцу любімая!

Хлопчык:

Беларусам я радзіўся

Беларусам буду жыць

Беларускую зямельку

Буду шчыра я любіць!

Васіліса: – Умеюць беларусы працаваць, умеюць весела адпачываць. Ні- воднае свята не абходзіцца без песен.

ПЕСНЯ: “Кума, мая кумачка” (беларуска народная мелодыя )

Дзяўчынка:

Твар румяны.

Белая хустачка.

Я ўжо ведаю,

Я беларусачка.

Дзяўчынка:

Я – дзяўчынка - беларуска

З васільковымі вачыма

Хоць малая, але знаю

Беларусь- мая Радзіма.

ПЕСНЯ “Адмарозіў лапкі” сл.У.Муравейкі, муз.С. Альхімовіч

Васіліса:  А якія прыгожыя святы святкуюць беларусы:

Каляды, Купалле, Вялікдзень, Гуканне вясны, і ніводнае свята не абходзіцца без карагодаў.

КАРАГОД “У карагодзе мы былі”

(беларускі народны танец)

Васіліса: Нашы мамы любяць сваю Радзіму, але больш за ўсе яны любяць сваіх дзяцей, клапацяцца аб іх.

Гульня “Пакармі свае дзіця” (з закрытымі вачыма)

Васіліса: Много песен беларускіх мы праспявалі, але есць яшчэ адна песня беларуская вяселая.

Песня “ Бусел” апр.А.Рашчынскага

Васіліса:

Вы беларусы маленькія

Пад зоркамі і сонцам,

З Радзімай пастаянцы

Радзімы абаронцы

Дзякуем усім, хто зайшоў да нас на пасадзелкі .Заходзьце часцей, яшчэ будзе весялей.

 

Музычна – тэатральнае свята

для дзяцей 6-га года жыцця

Зямля з блакітнымі вачыма

Мэта :працягваем знаеміць дзяцей са звычаямі і абрадамі беларускага народа;

  спрыяем адраджэнню і захаванню народных традыцый;

 фарміруем нацыянальную самасвядомасць;

 ствараем ўмовы і даем магчымасць для рэалізацыі набытых ведаў і ўменняў па тэме “Як ты сэрцу люба, дарагая Беларусь”;

 самавыражэнне і самарэалізацыю кожнаму дзіцяці;

  У зале гучыць ціха беларуская народная музыка.

Заходзіць дзяўчына у беларускім  касцюме

Дзяўчынка:

Я сардэчна ўсіх вітаю.

І на свята запрашаю.

Бачу что ўсе гатовы,

Значыць трэба пачынаць.

Свята наша будзем з вамі святкаваць.

Заходзяць усе дзеці.

ПЕСНЯ: “Родная зямля” сл.Е.Ружэнцава муз.І.Саўчук

Вядучая: Добры дзень паважаныя госці! Запрашаем, Вас, да нас на музычна –тэатральнае свята “Зямля з блакітнымі вачыма”. У кожнага з нас есць родны куточак. Ен там, дзе ты нарадзіўся, дзе жывеш, дзе жыве тата і мама, сябры.   Гэта – твая Радзіма. Таму ты і адчуваеш, што лепш нідзе не бывае, як дома, на Радзіме. У народзе кажуць: “Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.” І сапраўды. Дзе маці нарадзіла, там і Радзіма.

Хлопчык:

Васілечкі сінеюць у полі

Першы з’явіўся грыбок

Падскоквае зайчык на волі

Гэта мой родны куток

Дзяўчынка:

Сеў матылек на лісток.

Калышацца жыта ў полі.

Гэта твой родны куток.

Яго не забуду ніколі.

Хлопчык:

У кожнага лісточка.

У кожнага ручайка.

Галоўнае на свеце.

Радзіма есць свая.

“Прывітальная” (беларуская народная мелодыя)

Дзяўчынка:

Дзяраўны герб як сонца свеціць.

У нашым сэрцы над зямлей

І Беларусь у белым свеце.

Нясгаснай славіцца красой.

Хлопчык:

І там дзе нарадзіліся.

Дзе шчасліва жывем.

Краіну сваю родную.

Радзімаю завем

Дзяўчынка:

Мяжуе з Польшай ,Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына,

Твае жыцце і гонар твой,

І ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!

Хлопчык:

Блакіт нябес і белы бусел

І кветкі ў полі як абрус

Мой край завецца Беларуссю

І я сам хлопчык – беларус

Дзяўчынка: 

У нас головы русыя

А вочы –сіні лен

Мы дзеці – беларусы

Зайграем і спяем

Хлопчык:

Плыве у блакіце белы бусел.

І луг квяцісты, як абруз .

А мы з табою беларусы.

Радзіма наша Беларусь.

Дзяўчынка:

Мы забыць сваю мову не мусім.

Каб агеньчык яе не пагас.

Пазнаюць нас, што мы з Беларусі

Па гаворцы, па нашых вачах.  

 Хлопчык:

Ціха звоніць у полі калоссе,

Зоркі свецяцца ў вышыні.

Наша родная мова прыносіць

Столькі ласкі святла , цеплыні .

Вядучая: Вось як добра мы сядзім, адзін на аднаго глядзім, усміхаемся. А ведаеце вы, што у беларусаў заўседы жыве павага да працы, жаданне падзяляцца з сябрам горам і радасцю, гумарам .

Паслухайце калі ласка жартоўную песню

“ДРАЖНІЛКІ” . (беларуская народная мелодыя)

Вядучая:  Бабка Еўка дзед Талаш, сабраліся на кірмаш, што павезлі прадаваць, паспрабуйце адгадаць ?

ІНСЦЭНІРОЎКА  “Прадай мне, бабанька, бычка”

Бабка: (уваходзіць у зал вітаецца)

Добры дзень, дзеці, не бачылі вы бычка?

Дзеці: Не не бачылі.

Бабка: (выходзіць за дзверы, вяртаецца з бычком, за ею ідзе дзед)

Дзед: (пытаецца ў бабкі)

Куды збіраешся бабуля?

Баба: На кірмаш. Бычка прадаваць

Дзед: Прадай, бабанька, мне бычка

Бабка: Бычок у мяне буры, буры,

Заганяе свіней, курай.

Не, не прадам.

Дзед: Прадай мне, бабанька ,бычка

Бабка: Бычок у мяне лысы-лысы,

Мые лыжкі, мые місы. Не, не прадам.

Дзед: Прадай, бабанька мне, бычка.

Бабка:

Бычок у мяне раба –рабы.

Кожны дзень дапамагае-

Тэлевізар мне ўключае.

Не не прадам.

Дзед: Прадай, бабанька мне, бычка  

Бабка: А колькі дасі?

Дзед: Бяры торбу грошай і мяне ўпрыдачу

Бабка

Вось і старгаваліся .

І торба грошай і бычок у мяне,

І дзед у прыдачу.

А цяпер мой дзядок давай станцуем (танцуюць)

Вядучая: Слаўна танцавалі, дзед з бабай, павесялілі нас, а вы паслухайте нашу песню.

ПЕСНЯ  “Полька трапятуха” муз.О.Волах сл.Е.Макшанцавай

Бабка: Ой дзеткі, як весела ў вас, але мне хочацца паехаць накірмаш. Там мы ўбачым шмат чаго цікавага

Дзед: А на чым мы паедзем?

У нас нікога няма.

Вядучая: Як жа чым. Дык на тым, на чым людзі раней ездзілі - на кабыле.

Дзед: Дзе мы яе возьмем?

Вядучая: Зараз пазавем.

(дзеці завуць разам: Сіўка-Бурка з’явіся, пакажыся)

(адчыняюцца дзверы, забягае кабыла)

Бабка: Ну вось і кабыла ў нас есць. Можна ехаць.

(едуць пад музыку  кабыла падае)

Вядучая:Ой, ой, што здарылася? Кабыла павалілася, дык кабыла непадкованая.

Дзед: А мы майстра паклічам

Вядучая: Якога майстра?

Дзед:Такога чалавека, які ўсе ўмее.

Вядучая: А хто гэта?

Дзед: Гэта, Несцерка.

Вядучая: Дык давайце яго паклічам. (дзеці клічуць Несцерку)

Несцерка: Добры, дзень, сябры. Колькі вас тут многа сабралася. Як дрэў у лесе. Сябры мае, у вас мусіць свята вяселае, народнае ,карагоднае.

Вядучая:  Гэта Несцерка мы цябе на свята паклікалі. Нам вядома, што ты майстак да ўсялякіх забаў.  Так ці не.

Несцерка: Так – так я ўсюды бываў, казкі цуды сустракаў.

Вядучая: А ці бачылі вы карову, што папяросу курыла?

Несцерка: Бачыў.

Вядучая:  А ці бачылі вы авечку, што нясе яечкі?

Несцерка: Бачыў.

 Вядучая: А ці бачылі вы камара, каб поле араў?

Несцерка: Бачыў.

Вядучая:  А ці бачылі вы каваля, каб нашу кабылу падкаваў?

Несцерка:

Каваля, дык я сам каваль .

Толькі дзе ж мой малаток? Мусіць згубіў.

Вядучая:

Я праз кухню ішла,

Малаточак знайшла,

Падкуй каваль капыток,

Падарую малаток

Несцерка: Вось цвікі, вось падошва, раз-два і гатова

Дзед: Вось і добра! Тады паехалі(прыязжаюць на кірмаш)

Гандляр:

Паклон вам, людзі дарагія,

Старыя і малыя,

Жыхароў кожнай хаты

Запрашаем на свята-

Беларускае народнае,

Вяселае карагоднае.

2 Гандляр:

Усіх, усіх хто не ленаваўся,

Добрай справаю займяўся,

І не траціў марна час

Запрашаем на кірмаш!

3 Гандляр:

Гэй, панове, сюды ідзіце!

Гэй, понове, сюды глядзіце!

Есць у нас лялькі-прыгажуні,

Ручнікі, дываны, кашулі, пацеркі,стужкі,

Купляйце дзяўчатам падарункі.

Несцерка: Ай, ды, гандляр. Вельмі ў вас тавары прыгожыя .Трэба мне нешта купіць. Ды вось няма у мяне грошай

Вядучая: А на нашым кірмашы не абявязкова мець грошы. Галоўнае ўмець спяваць і танцаваць.

Несцерка: Я гэта ўсе ўмею- танцаваць, і спяваць. Але ж прадайце мне гэтую хустачку за 2 грашы. Падару яе самой прыгожай дзяўчынцы.

Вядучая: А у нас усе дзяўчынкі прыгожыя.

Несцерка: Тады давайце ўсе (бярэ і раздае дзяўчынкам)

Вядучая: Дзяўчынкі- прыгажунькі парадуйце нас вяселымі частушкамі

ЧАСТУШКІ

Дзяўчынка:

Вы на свята к нам прышлі

Дарагія дзетачкі

Гарманіст у нас прыгожы

Грае нам прыпевачкі

  Дзяўчынка:

У гародзе, у крапіве

Вырасла пятрушка, 

Мяне вельмі хлопцы любяць

Бо я, весялушка

Дзяўчынка:

У Гарадзішчы на базары

Хлопцы прадаюцца,

На капейку 40 штук,

І то задаюцца.

Дзяўчынка:

Ой сукенка, ой сукненка,

Парваныя плечы .

Там такая вечарынка   

Лепш сядзець на печы.

Усе разам:

Мы прапелі вам частушкі,   

Вы скажыце ад душы,

Добрыя нашы частушкі,

Чым жа мы не малайцы!

Бабка: Дзед, дзед няўжо пашкадуешь грошай, і мне нічога не купіш на кірмашы

Дзед: Куплю бабка, пакажы гандляр мне гэтыя чаравікі. Ой, якія прыгожыя, як раз для маей бабкі.

Бабка:

Дзякуй табе, дзед (цалуе), вялікі дзякуй .

Ой музыкі, музыкі мае.

Зайграйте песню мне.

Мае ногі тупацяць ,тупацяць

І на месцы не стояць, не стаяць.

ПОЛЬКА “ЯНКА”- беларускі народны танец

Дзед: Дзякуй даражэнькія. Добра ў вас, весела. Рады быў я з вамі танцаваць і спяваць. Але час прыйшоў, сябры, з вамі развітацца. Жадаем вам каб у садочку, у хлявочку,і ў дамочку ўсе радзіла і пладзіла. Каб былі здаровыя, як вада, багатыя як зямля.

Бабка: Жадаю вам шчаслівай долі, і хлеба ў волю.

(усе сядаюць і едуць на кабыле да хаты)

Вядучая:

Толькі тут, у Беларусі, як нідзе спяваюць птушкі.

Толькі тут, як нідзе ў свеце, у жыці цвітуць васількі.

Толькі тут, як нідзе ў свеце, умеюць шчыра любіць свой родны кут, працаваць, абараняць Радзіму, танцаваць, скадаць вершы, спяваць.

Дык давайце мы ўсе з вамі будзем шанаваць, любіць нашу Радзіму, ганарыцца тым, што яна такая прыгожая, што мы з вамі - БЕЛАРУСЫ!  

Пад музыку дзеці развітваюцца і выходзяць з музычнай залы.

 

Музычна-тэатральнае прадстаўленне для дзяцей 5-га года жыцця.

 

Мой родны кут, мая зямля.

 

Мэта:

 далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, роднай мовы;

спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці;

фарміраваць  цікавасць  дзяцей  да  тэатральных  гульняў,  развіваць  музычныя  здольнасці;

актывізаваць бацькоў да ўдзелу ў сумеснай музычна – тэатральнай дзейнасці.

  

Папярэдняя работа: чытанне вершаў беларускіх паэтаў пра Беларусь, разгляданне ілюстрацый па тэме, інсценіроўка  вершаў.

Праца з бацькамі:выраб касцюмаў

      Дзеці заходзяць у залу, сядаюць на стульчыкі.

Вядучы: Дарагія госці! Запрашаем вас на наша свята,    прысвечанае роднай Беларусі.

 

Мяжуе з Польшай, Украінай,

Расіяй , Латвіяй, Літвой.

Твой родны кут, твая айчына,

Твае жыцце і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла - Беларусь.

 

 Вось яна! Паглядзіце  на  карту – нібы кляновы лісток - наша Бацькаўшчына.

 

1 Дзіця : Я-дзяўчынка беларуска

                З васільковымі вачыма.

                Хоць малая, але знаю

                Беларусь- мая Радзіма.

2 Дзіця : Блакіт нябес, і белы бусел,

                 І кветкі ў полі, як абрус

                Мой край завецца Беларуссю,

                 А сам я -  хлопчык беларус.

 3Дзіця : Беларусам я радзіўся.

                Беларусам буду жыць.

                Беларускую  зямельку

               Буду  шчыра  я  любіць.

Песня: “Чаму ж мне на пець” (беларуская народная песня)

Вядучы:  Вось, як добра мы сядзім, адзін на аднаго глядзім, усміхаемся. А ведаеце, у беларусаў заўседы жыве павага да працы, жаданне падзяліцца з сябрамі горам ды радасцю. А які невычарпальны  быў  народны гумар.

 

Дзеці: 1. Прыгатавалі мы для вас забаў на розны густ.

              2. У чырвоных ботах ходзіць па балотах , бусел даўганосы жабак сабе      носіць.

              3. Андрэй-верабей на падушцы сядзеў, усіх жабак пераеў. А адну не даеў – і жывот забалеў

              4. Сядзіць Сцепка за сталом, накрыўшыся рукавом, ен лучыну шчыпае, ен дзяўчыну чапае.                   

                5.Чаго ты мяне чапаеш . Калі вусоў не маеш? Ідзі вусы прычапі.  Тады мяне зачапі .

Песня:  “Свінка ў лазню хадзіла” ( муз. А. Рэлізоўская, сл. Л . Граніт.)

 

1Дзіця:   У нас галовы русыя

            А вочы –сіні  лен,

            Мы дзеці – беларусы,

           Зайграем  і спаем.

       

2Дзіця: Полька есць у нас цудоўная,

         Беларуская, бядоўная.

         Як яе мы затанцуем,

         Дык ніколі не сумуем.

 

Беларускі народны  танец:  “Юрачка”

Заходзіць каза (дзяўчынка) з касою ў руках

Вядучы:   Дзеткі, глядзіце, да нас на свята і Козачка завітала. Ну-ка, Козачка, павярніся добрым людзям пакажыся. Якая ж яна ладная ды прыгожая.

          

(каза паварочваецца да гасцей і дзяцей)

 

Каза:  Я-каза-барада, купіла сабе касу.

Дзеці:  Нашто табе каса?

Каза:  Сена касіць.

Дзеці:  Нашто табе сена?

Каза:  Кароў карміць.

Дзеці: Нашто табе каровы?

Каза: Малако даіць.

Дзеці:  Нашто табе малако?

Каза:  Дзяцей паіць.

Дзеці:  Нашто табе дзеці?

Каза:  Каб іх весяліць.

Вядучы:  Вось ты, козачка, паслухай нашу песню. Мы павесялімся і цябе павесялім

“Ты Надзейка пакажы” (словы А. Вольскага .музыка І Лучанка)

Адчыняюцца дзверы заходзіць Сымон з канём (перадзетае дзіця)

Вядучы: Хто вы такія?

Сымон:  Я- Сымон. Іду на кірмаш, але спазніўся, бо іду пяшком.

Дзеці:  Пяшком?

Сымон:  Нясу пірагі мяшком.

Дзеці:  Мяшком?

Сымон: Прыехаў на кірмаш звечара.

Дзеці: Звечара?

Сымон: Ды прынес дудак рэшата.

Дзеці:  Рэшата?

Сымон:  Ды паставіў на стале.

Дзеці:  На стале?

Сымон:  Сам сеў у куце.

Дзеці  У куце?

Вядучы:   А ну, пакажы сваю дудку. І мы можам заіграць.

Песня:  “Дудка”(музыка С Альхімовіч сл. народныя)

Сымон:  А ну, конь, прыскачы (конь скача пасля падае)

Сымон: Ой, што ж рабіць! Трэба каня падкаваць

Вядучы: Не хвалюйся, Сымон, мы майстра паклічам..

Сымон:  Якога майстра?

Вядучы: Ды таго чалавека, які ўсе ўмее.

Сымон: А хто ж гэта?

Вядучы: А той, хто песню заспявае.

                  У каго гасцінцы есць

                  Хто ў бядзе дапамагае.

                  Гэта- Несцерка.

Давайце паклічам.

(уваходзіць Несцерка)

Несцерка: Добры дзень, сябры! Эге! Колькі вас тут сабралася! Як дрэў у лесе. Але дзе ж гэта я апынуўся? (азіхаецца) О, божа! Як тут красна! Як тут ясна! Браткі мае любыя! Гэта ж я на свята трапіў!

Вядучы: На свята Несцерка. Гэта ж мы цябе сюды паклікалі. Нам вядома што ты мастак да усялякіх  забаў. Так ці не?

Несцерка: Так-так. Я ўсюды бываў, дзіва, казкі, сустракаў.

 Вядучы: А ці бачыў карову, што папяросу курыла?

Несцерка: Бачыў.

Вядучы: А ці бачыў авечку, што несла яечкі?

Несцерка:  Бачыў.

Вядучы: Бачыў камара, які поле араў?

Несцерка:  Бачыў.

Вядучы: А ці бачыў каваля, які б нашу кабылу падкаваў?

Несцерка: Каваля? Дык я ж сам каваль?

 Дзяўчына (спявае):

Я праз кузню ішла,

Малаток знайшла.

Падкуй, каваль, капыток.

Падарую малаток.

(дзеці пляскаюць у ладоні)

Несцерка: Вось цвік, вось падкова, раз-два і гатова!

Вядучы: Паслухай Несцерка песню

“Певунок”(выконваюць хлопчыкі і дзяўчынкі:

 сл. народныя муз. В Сярых)

 

Вядучы: Вось добра. Ну, цяпер паехалі. А паедзем мы на кірмаш, на нашым падкаваным кані. Запрагай, Несцерка.

(едуць на кірмаш)

Гандляр1: Паклон вам, людзі дарагія! Старыя і малыя. Жыхароў кожнае хаты запрашаем на свята – беларускае, народнае, вялікае, карагоднае.

Гандляр 2: Усіх, усіх, хто не ленаваўся,

                  Добрай  справай займаўся,

                  І  не траціў марна час,

                  Запрашаем  на кірмаш!

Гандляр 1: Гэй, панове, сюды ідзіце!

                  Гэй, панове, сюды глядзіце.

                  Есць у нас лялькі- прыгажуні,

                  Ручнікі, дываны,кашулі.

Гандляр 2:  Гарлачыкі, гаршэчкі паліваныя,

                   Сурвэткі, абрусы, вышывання.

                   Пацеркі, стужкі.

                   Купляйце, дзяўчаты, падружкі!

Несцерка: Ай, да гандляры! Вельмі ў вас тавары прыгожыя. Трэба і мне нешта купіць. Ды вось у мяне няма грошай.

Вядучы:  А на нашым кірмашы не абавязкова маць грошы. Можна і паскакаць, і паспяваць.

Несцерка: Магу і паскакаць (танцуе)

Несцерка: Вось і паскакаў. А ці вы плясаць, пець умееце? (умеем)

 Вядучы: Вось і паслухайце.

Песня “Бегаў зайка” (сл. С.пацемкіна  муз. Г.Вагнера)

Несцерка: Вось і купіць цяпер можна. Куплю я гэтую хустку(дае грошы). Ды падарую самай прыгожай дзяўчыначцы.

Вядучы:  А ў нас усе дзяўчыны прыгожыя. (несцерка раздае дзяўчынкам хусткі). Паглядзіце! Яшчэ хтосьці спяшаецца на кірмаш.

                 (заходзіць Лявон і Лявоніха)

Лявоніха: Лявон! Паглядзі, чаго тут толькі няма! А паглядзі, якія дзеткі, ну, як тыя кветкі!  Няўжо грошай пашкадуеш, нічога не купіш?

Лявон: Ну, пакажы свой паясок. Вельмі прыгожы за колькі прадаеш?

Гандляр 1:  А я дарма аддаю, і дзяцей весялю

Лявон: Пакажы мне вось гэтыя чаравічкі, як раз для маей Лявоніхі , (купляе)

Лявоніха: Дзякуй табе, Лявон,

                        Ой,музыкі, музыкі мае?

                        Зайграйце Лявоніху мне.

                        Мае ногі тупацяць,

                        І  на месцы не стаяць.

Беларускі народны танец “Лявоніха”

Несцерка: Дзякуй, даражэнькія! Добра ў вас, весела і цікава.

Рады быў з вамі я тут жартаваць, смяяцца.

Але час настаў, сябры з вамі развітацца.

Жадаю вам, каб у садочку, у хлявочку, у полечку,

І ў дамочку ўсе радзіла і пладзіла.

Каб былі здаровыя, як вада.

Багатыя, як зямля.

Жадаю вам шчасця, долі і хлеба ў волю.

Да пабачэння.

Лявон і Лявоніха: Да пабачэння. І наш час збірацца ў дарогу. (пайшлі)

ВЯДУЧЫ: Вось і закончылася наша свята. Мы сення пелі і скакалі,  але тое, што вы убачылі, пачулі, спадзяюся, закранула вашы сэрцы, выклікала пачуццё гонару за нашых дзяцей.

Дзякую ўсім удзельнікам!

Інтэлектуальная  гульня “Што? Дзе? Калі?”

для дзяцей шостага года жыцця

Тэма: “Беларусь-зяленая краіна”

Мэта :

-   Удакладняем і ўзбагачаем веды і ўяўленні дзяцей аб прыродзе  роднага края;

-         фарміруем  адносіны да прыроды, як да агульнага багацця, якое трэба берагчы;

-         фарміруем  актыўную пазіцыю па захаванню прыроднага асяроддзя;

-         вучымся класіфіцыраваць супольнасці раслін (насякомых, птушак, жывел) леса, поля, сада, агарода;

-         развіваем увагу, памяць, мысленне, мову, уяўленне;

-         вучымся дзейнасці ў падгрупе па ўстаноўленных правілах гульні, праяўляць актыўнасць.

-         спрыяем самарэалізацыі кожнага дзіцяці.

 

Матэрыялы:  фішкі для выбара каманд, сімвалы абазначэнні сталоў для ўдзельнікаў гульні, канфеты для гульневых заданняў,  наборы малюнкаў для заданняў, сімвал – абазначэння “музычнай паўзы”, медалі для пераможцаў.

 

Правілы гульні:

-  кожнае дзіця выбірае каманду па колеру фішкі самастойна: капітанамі  каманд становяцца дзеці, на фішках якіх есць адзнака. (K);

-         усе заданні каманды атрымліваюць у канвертах з каляровай адзнакай каманд;

-         заданне адкрыць мае права капітан, ен жа даручае, якому члену каманды адказваць;

-         кожны ўдзельнік каманды мае права дапаўняць(папраўляць) партнера па камандзе;

-         кожны адказ адзначаецца пэўнай фішкай, па колькасці якіх і вызначаецца самы актыўны ігрок і каманда- пераможца;

-         ігракі другіх каманд маюць права дапаўняць (і атрымліваць фішкі), калі каманда не можа справіцца з заданнем;

-         аптымальная колькасць каманд: 2-3, ігракоў у камандах 3-6 чалавек;

-         заданні чаргуюцца з музычнымі (рухомымі) хвілінкамі;

-         пераможцы ўзнагароджваюцца “медалямі”, якія можна аформіць творча;

-         правілы гульні дзецям тлумачацца перад заняткам, парушальнікі правіл караюцца штрафнойфішкай.

 

 

Ход занятка – гульні.

 

Выхавацель: Беларусь - зяленая краіна. У нашых лясах, садах, на палях, агародах,расце многа розных раслін. Кліматычныя ўмовы ў нашай краіне такія, што хапае і цяпла, і свету, і вільгаці для росту самых разнастайных раслін.

 ПЕРШАЕ ЗАДАННЕ:

“Чацверты лішні”- наборы малюнкаў раслін  леса, поля, сада, агарода.

 Заданне: Назавіце, якая расліна лішняя і патлумачце, чаму?   (дзеці выконваюць заданне)

Выхавацель: У лясах Беларусі жыве многа розных жывел. Жывуць жывелы ў садах, на лугах, можна сустрэць жывел у вадаемах, на балотах.

 ДРУГОЕ ЗАДАННЕ:

“Дзе чый дом”- набор малюнкаў дзікіх жывел.

Заданне: Назавіце, дзе чый дом  і патлумачце, як жывела яго “будуе”.

Выхавацель:  (паказвае знак - сімвал і  аб’яўляе).

МУЗЫЧНАЯ ПАЎЗА

Вальс “Лістапад”  (словы Н. Найденавай, музыка О. Волох)

Выхавацель: А колькі розных птушак жыве на нашай зямлі! Жывуць яны ў лясах, побач  жылля чалавека, на балотах, каля рэк, а вось жаваранак любіць будаваць свае гняздечка на полі.

ЧАЦВЕРТАЕ ЗАДАННЕ:

 “Дзе чый дом”- (малюнкі птушак (па 5 у кожным канверце)

Заданне: Назваць птушку, у якім доме, дзе яна яго будуе?

Выхавацель: Побач з намі жыве многа жывелін, якіх мы не заўседы заўважаем, але якія з’яўляюцца вельмі важнай часткай жывой прыроды. Яны поўзаюць, лятаюць, адны – кусаюць нас, другія збіраюць мед.

ПЯТАЕ ЗАДАННЕ:

Гульня “Дадай славечка” – (наборы  малюнкаў, жывел, птушак, насякомых.)

Заданне: Назваць істоту, сказаць аб яе карысці для чалавека, узаемасувязі і ўзаемазалежнасці ад чалавека.

 

Выхавацель: паказвае знак – сімвалі аб‘яўляе

МУЗЫЧНАЯ ПАЎЗА

Выхавацель: Адно з галоўных багаццяў Беларусі- лес. А лес вельмі патрэбен чалавеку: дровы даюць цяпло, з драўлення будуюць дамы, матэрыялы дравясіны выкарыстоўваюць для вырабу мэблі і паперы. Але лес з яўляецца яшчэ і домам для жывел, птушак, насякомых і раслін.

ШОСТАЕ ЗАДАННЕ:

”Лес- дом для раслін”- (малюнкі дрэваў, кустоў, ягад ,грыбоў.) 

Заданне: Назваць расліны, сказаць абагульняючае слова.

 Выхавацель:  У прыродзе няма нічога і нікога лішняга: кветачка патрэбна пчолкам, каб збіраць нектар, а пчолка патрэбна чалавеку, бо мед чалавек есць і лечыцца ім. Значыць трэба берагчы прыроду,бо чалавек і есць частка прыроды, і  зможа выжыць толькі тады, калі будзе беражліва карыстацца яе дарамі.

СЁМАЕ ЗАДАННЕ:

“Экалагічныя    ланцужкі” - (набор малюнкаў раслін, жывел, птушак, насякомых.)

Заданне: Скласці “ланцужкі”,   падабраць малюнкі: хто каму патрэбен.

 Вынік: падлічваюцца фішкі, вызначаецца каманда – пераможца і пераможца ў асабістым заліку. Уручаюцца  “медалі”.

Фальклорнае свята для дзяцей 6-га года жыцця.

 “Ручнічок сабе гатавала”

 Мэта:  - працягваем знаеміць дзяцей са звычаямі і абрадамі беларускага народа;

-         спрыяем адраджэнню і захаванню народных традыцый;

-         вучым дзяцей народным рамествам (вышыўка “беларускім крыжыкам);

-         фарміруем нацыянальную самасвядомасць;

-         ствараем ўмовы і даем магчымасць для рэалізацыі набытых ведаў і ўменняў па тэме “Як ты сэрцу люба, дарагая Беларусь”

-         самавыражэнне і самарэалізацыю кожнаму дзіцяці.

Зала: прыбрана ў народным стыле (лаўкі, ложак, усюды вышытыя і тканыя рэчы, вырабы з дрэва, гліны, саломкі). На сцяне вісіць прыгожы беларускі ручнік. Выстава работ дзяцей: вышыўка, саломка, гліна, выцінанка.

 

Вядучы: (да гасцей) У самым цэнтры Еўропы ёсць незвычайнай прыгажосці куточак зямлі, які называецца –Беларусь. І жыве тут працавіты і прыгожы, добры і таленавіты народ-беларусы. За сваю гісторыю шмат гора зведала беларуская зямля: нашэсце ворагаў і тэхнагенныя катастрофы. Але беларускі народ заўседы мужна бараніў сваю зямлю, змагаўся і змагаецца з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы. Вялікую сілу чарпаюць беларусы ад багатай духоўнай спадчыны, якая дасталася нам ад продкаў.

  У нашай дашкольнай установе вучаць дзяцей змалку народным традыцыям і абрадам, нашай роднай мове, беларускім рамествам. Даваеце разам імкнуцца да таго, каб захаваць і перадаць нашым дзецям беларускую культуру, мову, рамествы, нашу цудоўную краіну з яе прыродай і навучыць іх берагчы ўсе гэта.

Гучыць беларуская народная музыка, захадзяць дзеці .

 

Вядучы:Сягодняшнюю сустрэчу мы прысвячаем нашай роднай Беларусі, і пачынаем яе з галоўнай песні нашай краіны.

     

Дзеці выконваюць Гімн Рэспублікі Беларусь

Сл. М.Клімковіча, У.Карызны  муз.Н.Сакалоўскага

1-е дзіця  Не проста ў словы я гуляю

                   На мове роднай размаўляю

                   У час світальны, вечаровы

                    Кажу пяшчоты цеплай словы.

 

2-е дзіця      Дзень добры, сонейка над гаем

                     Свяці ярчэй над родным краем

                     Гукай вясну з зямной далечы.

3-е дзіця      Вітанне шлю, марозны вечар

                     Ты запалі ў нябесах зоркі

                     Няхай  збяруцца на вячоркі

                     Чаруюць нас красой нязводнай

4-е дзіця      Я гавару на мове роднай.

 

 Вядучы:  Сабраліся мы сення, каб пагаварыць аб беларускім вышытым ручніку. Бо ручнік для беларуса- вельмі неабходная рэч. Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя, пераломныя этапы жыццевага шляху чалавека. Мы бачым яго там, дзе святкуюцца радзіны і вяселле, сустракаем яго і на праводзінах чалавека ў апошнюю дарогу. Традыцыя прадугледжвала выкарыстанне ручніка амаль ва ўсіх значных абрадах і звычаях. Шматлікі, зменлівы ручнік пераўтвараецца то ў вясельны падножнік, то ў падарунак, то ў магічную рэч, здольную адхіліць ліха і смерць. У ім адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў.

З пакон вякоў на гасціннай беларускай зямлі гасцей сустракалі хлебам-соллю, якія падносяць з паклонам на ручніку. Паглядзіце, як гэта адбываецца: (падае дзецям).

 

Хлопчык      Если мы хотим кого-то

                      Встретить с честью и почетом

                      Встретить щедро, от души

                       То гостей таких встречаем

Дзяўчынка    Круглым, пышным караваем.

Он на блюдце расписном

С белоснежным ручником

Дорогой, наш гость и друг

Принимай хлеб-соль из рук.

 

Вядучы:  А на вяселлі без ручніка, ну, проста немагчыма абысціся, Калі хлопец бярэ сабе дзяўчыну ды думае жаніцца, то ён пасылае да бацькоў нявесты сватоў. А сваты ідуць сватаць дзяўчыну і бяруць з сабою хлеб, загорнуты ў ручнік. Глядзіце, як гэта адбываецца.

(Сваха і сват-маці і бацька аднаго з хлопчыкаў выходзяць і паказваюць

“ідуць у” сваты”. Адна з дзяўчынак з маці сустракаюць іх).

Сват:  Добры дзень вам, добрыя людзі.

Маці:  Дзень добры, праходзьце, сядайце.

Вядучы:  Але сваты не малі права садзіцца, пакуль не атрымаюць згоду нявесты выйсці замуж за хлопца.

Сваха:  Дзякуй, пастаім. Ногі не баляць.

Сват:  Вось ішлі мы каля вашай пшаніцы-бачым сляды. Звер –не звер, куніца- не куніца, а наш хлопец гаворыць: красна дзявіца.

Сваха:  Хочам убачыць яе і паймаць.

Маці:  Есць у нас дачка, ды яшчэ маладая. Няхай няхай гадок-другі пагуляе.

Сват:  Вось мы і прыйшлі па гэту кветку, што цвіве зімой і ўлетку.

Маці: Рана яшчэ замуж ей, яшчэ ўправіцца. Калі добра будзе - нажывецца, а як што не так, то ўспее яшчэ наплакацца.

Сват: ( кладзе хлеб на стол)

Сваха: Мы прысланы, каб быў стол засланы.

Маці: Ну што ж.Хлопец нам падабаецца. Засцілай, дачка, стол. Няхай людзі садзяцца.

 Вядучы: У знак згоды на шлюб маладая абвязвае свата ручніком (паказваюць) І пачыналі рыхтаваць маладую да вяселля: распляталі косы, прычэсвалі, прыбіралі ў вэлюм і спявалі вясельныя абрадавыя песні.

Песня “Сівы конь”муз.і словы народныя

 Вядучы:  у гэты самы час малады з сябрамі ,якіх называюць “дружынаю” сабіраюцца ехаць па маладую.

Песня “Сыпце пшаніцу”музыка і словы народныя.

Вядучы: А вянчалі маладых таксама на ручніку, які называлі – « падножнік».

 

( Дзве дзяўчынкі –дружкі сцелюць ручнік)

 1 дзяўчынка   Пахілілася бела бярозка

                          Да самай зямлі

2 дзяўчынка    Пакланілася маладая Ганулька

                          Усей радні.

“Маладая”        Ручнічок сабе гатавала

                          З любоўю і пяшчотай яго вышывала

                         Аб шчаслівай мару долі

                         Каб не знаць гора ніколі.

( становіцца з “маладым”на ручнік)

Вядучы: Адыходзячы з жаніхом пасля вянчання маладая стараецца пацягнуць ручнік нагою, а робіць гэта яна для таго, каб яе сяброўкі “цягнуліся” за ёю, таксама выходзілі замуж. І вядуць маладых за вясельны стол, звязаўшы іх рукі ручніком. Лічыцца, што так маладую сямўю ручнік зберажэ ад ліха ды бяды.

І камандуе вяселлем – сват. А са свата жартуюць, патрабуюць пачастункаў.

Песня “Прыйшоў на вяселле наш сваток” словы і музыка народныя.

А яшчэ на вяселлі ручнікі дораць новым сваякам і родным. І гуляе вяселле, песні не змаўкаюць. Ды яшчэ якія!

Песня “Ты ж мяне падманула” словы і музыка народныя.

Вядучы:А танцы? Ні адно вяселле не абходзіцца без “Кракавяка”

Танец “Кракавяк”

Вядучы: Пры святкаванні радзін-хрысцін ручнік карыстаецца асаблівай павагай, што звязана са старажытнымі ўязленнямі аб яго магічна-ахоўнай сіле. Павер’е есць такое: каб дзяця было прыгожым і здаровым, яго трэба спавіваць пасля першага купання самым прыгожым ручніком, які вышыла маці. А купала дзіця бабка. І адбываецца гэта так ( паказвае). А малодшая маці дзякуе бабулю, дорыць ей ручнік ( паказвае) і гаворыць:

Маладая маці: Дзякуй бабуля, што дапамаглі. Неяхай Вам гасподзь вашу працу верне.

 

Вядучы: З ручніка, доўгага і шырокага можна зрабіць люльку (паказвае). Гойдаецца паціху калыска, а маці калыханку спявае, ды пра працу не забывае: шые, альбо вышывае.

Песня “Калыханка”( па выбару)

Вядучы: Ну што? Бачыце, колькі трэба ручнікоў мець дзяўчыне? Дык не будзем марна час бавіць, пачнем вышываць, сабе пасаг рыхтаваць.

Песня “Ручнікі” вышываюць і спяваюць словы і музыка народныя

Вядучы: Хутка ідуць гады, растуць дзеці, і не паспеюць мамы і таты аглянуцца, як вырастуць дзяўчынкі, ды і спатрэбяцца ім тады ручнікі. І пачатак ужо зроблены. У нашых дзяўчынак  есць першы ручнічок. Пакажыце іх усім.

Танец з ручнікамі-  муз.народная.

Вядучы: У даўнія часы, ўвогуле і не зусім даўнія,( у час маладосці вашых бабуль) моладзь збіралася доўгімі зімовымі вечарамі на вячоркі, дзе дзяўчаты пралі і вышывалі, рыхтавалі сабе пасах. А дзе дзяўчаты – то там, вядома, і хлопцы. Ну, а якія могуць быць вячоркі без музыкі? Мы таксама хочам вас здзівіць вяселым аркестрам. І парадуем вас беларускай музыкай.

Шумавы аркестр”Лявоніха”.

Вядучы: А яшчэ ў нас ёсць для вас, шаноўныя госці – сюрпрыз: харэаграфічная студыя “Вяночак” прадстаўляе свой першы танец – “Полька-Янка”! Сустракайце юныя таленты! А ў музычным суправадзэнні – ізноў шумавы аркестр!

Вядучы: Наша сустрэча падыходзіць да канца, але няхай ніколі не скончыцца беларуская дабрата ды паважнасць, працаздольнасць ды таленавітасць.

Няхай нам часценька

Шанцуе на госці

Ніхто каб ніколі

Не меў на нас злосці.

Не мінайце нашай хаты

Прыязжайце вы да нас

Пірагамі мы заўседы

Пачастуем госці вас.

Пад музыку выходзяць.

Семінар для педагогаў

Распрацавала і правяла

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці І.А.Юхнік

 "Этапы, формы і метады патрыятычнага выхавання"

 

Мэта - абагульніць веды педагогаў пра этапы патрыятычнага выхавання, формы і метады працы з выхаванцамі.

Форма правядзення - "круглы стол".

Папярэдняя праца: вызначэнне пытанняў для абмеркавання, вывучэнне педагогамі метадычных крыніц і педагагічнай перыёдыкі, аналіз адукацыйнай працы па патрыятычным выхаванні ва ўзроставых групах (аналіз планаў, прадуктаў дзейнасці дзяцей, прадметна-развіваючага асяроддзя, падрыхтоўка метадычных рэкамендацый для педагогаў.

Ход“круглага стала”

  1. Пытанні для абмеркавання:

-Што такое патрыятызм?

-Назавіце этапы патрыятычнага выхавання дашкольнікаў.

-Якая галоўная задача азнаямлення дашкольнікаў з родным краем?

-З якога ўзросту мэтазгодна знаёміць дзяцей з сімволікай краіны?

-Якія метады і формы працы вы выкарыстоўваеце для фармавання патрыятызму ўдашкольнікаў часцей за ўсё?

  1. Справаздача педагогаў пра дзейнасць па патрыятычным выхаванні.
  2. Абмеркаванне і складанне прыкладнага перспектыўнага плану па патрыятычным выхаванн ідзяцей.
  3. Педагогам былі прапанаваны метадычныя рэкамендацыі.

 

Метадычныярэкамендацыі

"Асаблівасці патрыятычнага выхавання дашкольнікаў на сучасным этапе".

 

Асноўныя задачы: фарміраванне маральнага стаўлення і пачуцця павагі да сям'і, горада, краіны; да прыроды роднага краю; да культурнай спадчынысвайго народа.

Выхаванне пачуцця асабістай годнасці ў дзіцяці, як прадстаўніка свайго народа; талерантных адносін да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Асаблівасцямі праяўлення патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца сітуатыўнасць і хуткая ўспрыімчывасць. Дзіця можа ўсхваляваць толькі што пачутым расказам пра гераічны ўчынак, але затым на гэтыя ўражанні накладваюцца іншыя, і ўзнікшае першае пачуццё можа згаснуць, таму, як адзначаюць псіхолагі,неабходназамацавацьгэтапачуццё ў шматразовых перажываннях, адмыслова ствараючы разнастайныя сітуацыі.

Перадаючы дзецям веды, неабходна ўлічваць, што яны павінны мець выхаваўчую каштоўнасць, спрыяць фармаванню маральных пачуццяў. Важна памятаць, што светапогляд педагога, яго асабісты прыклад, погляды, меркаванні, актыўная жыццёвая пазіцыя - найболей дзейсныя фактары выхавання.

Падчас працы па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў вырашаюццанаступныя задачы.

1. Задачы эстэтычнага і маральнага выхавання.

Самае істотнае ў выхаванні маральных пачуццяў - гэта непасрэднае праяўленне іх у рэальных практычных учынках. Дзейснае станаўленне данавакольнага свету праяўляецца ў гульні, у працы, у  мастацка-выяўленчайдзейнасці, у зносінах з дарослымі і аднагодкамі,  у паўсядзённым жыцці.

2. Задачы фізічнага выхавання.

Развіццё фізічных якасцей, спрыту (асабліва ў спартыўных гульнях з ваенна-патрыятычным зместам).

3. Задачы працоўнага выхавання.

Заахвочванне да працоўнай дзейнасці дзяцей, у аснове якой ляжыць жаданне зрабіць штосьці для іншых. Праца з грамадскай матывацыяй неабходна арганізоўваць і ў дзіцячым садзе, і дома сістэматычна, а не час ад часу. Праца дашкольніка нескладана,аднак яна неабходна для фарміравання яго асобы.

Дарослыя павінны прывучаць дзяцей добрасумленна адносіцца да любой працы, дасягаць пастаўленай мэты, выхоўваць у іх акуратныя адносіны да грамадскай маёмасці,  прыроды роднага краю. Каб дашкольнік зразумеў значэнне вынікаў  працы, яму трэба не толькі расказваць пра значнасць працы, але і паказваць, напрыклад, як вырасціць хлеб. Але яшчэ ў большай ступені ён усведаміць неабходнасць асцярожнага стаўлення да хлеба, калі вырасціць яго сам.

4. Фарміраванне беражных адносін да прыроды.

Важна, каб фарміраванне беражлівыхадносін да прыроды (догляд жывел,праца на агародзе, падкорм птушак, вырошчванне  кветак, гародніны і г.д.) спалучалася звыхаваннем любові да роднага паселка, з жаданнем працаваць разам з дарослымі па яго

добраўпарадкаванні (азеляненне, суботнікі, уборка вуліц).

Рэкамендуемыя метады працы:

-мэтавыя прагулкі і экскурсіі;

-назіранні (напрыклад, якія дазваляюць бачыць працоўнае жыццё людзей, зменыў абліччы паселка, вуліцы і г.д.);

-расказ і тлумачэнні педагога ў спалучэнні з паказам і назіраннямі дзяцей;

-гутаркі пра мясцовасць, у якой жывуць дзеці;

-выкарыстанне ілюстрацый, дыяфільмаў, наведванне музеяў;

-вывучэнне песень і вершаў пра Радзіму, прыказак, прымавак, чытанне казак, праслухоўванне музычных твораў;

-азнаямленне з вырабамі народнай творчасці  (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: саломапляценне, вырабы з гліны і г.д.);

-узбагачэнне і стымуляванне дзіцячай творчасці;

-прыцягненне дзяцей да пасільнай грамадска-карыснай працы;

-заахвочванне ініцыятывы і імкненне дзяцей самастойна падтрымліваць парадак у бліжэйшым асяроддзі, акуратна адносіцца да грамадскай маёмасці;

-добрасумленна выконваць даручэнні, добра паводзіць сябе ў грамадскіх месцах;

üвыхаванне павагі да ветэранаў вайны і працы;

- расказы дашкольнікам пра подзвігі суайчыннікаў;

-ладжанне тэматычных свят, ранішнікаў з запрашэннем ветэранаў войн, герояў працы.

Спісак літаратуры

  1. Александровіч, Р.А. Зямля з блакітнымі вачыма: дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў / Р.А. Александровіч і інш. — Мн., 2001.
  2. Варюхина, С.И. Истоки доброты: пособие для педагогов /С. И. Варюхина. – Минск: Полымя,1987. – 128 с.
  3. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі- Мінск нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  4. Козлова С.А. Воспитание   патриотических  чувств // Воспитание нравственных чувств у старших дошкольников / Под ред. А.М. Виноградовой.-М.: Просвещение,1980. - С. 45-74
  5. Козлова С.А. Нравственное  воспитание  дошкольников в процессе ознакомления с окружающим миром. Монография. / АПН СССР, НИИ дошк.  воспитания . - М.: Педагогика, 1988.
  6. Мой край завецца Беларуссю: дапаможнік для  педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне да­школьнай адукацыі / аўт.-укл. А.І. Красіла. — Мазыр, 2004.
  7. Мой родны кут...: зб. метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнагаўзросту: у 2 ч. / склад. В.В. Мініна. — Мазыр: ТАА ВД – «Белы Вецер», 2007.
  8. На мове бацькоўскай зямлі: дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў / аўт.-уклад. А.І. Красіла. — Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2003.
  9. Никонова, Л.Е. Патриотическое воспитание детей старшего дошкольного возраста: пособие для педагогов / Л.Е. Никонова. – Минск: Народная асвета, 1991. – 112 с.
  10. Петрикевич, А.А. Метод проектов в образовании дошкольников: пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образова­ния. — Мозырь, 2008.
  11. Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі: у 2 ч. / склад. І.К. Грышкевіч. — 2-е выд. — Мазыр, 2006.
  12. Чеушева, А. В. Сущность и содержательная специфика патриотизма / А. В. Чеушева // Адукацыя i выхаванне. – 2004. – №1 – С.47-51

 

                                    

 

 

 

 

 

Разделы сайта