У другую нядзелю мая святкуюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе гэта дата прыйшлася на 9 Мая – Дзень Перамогі.
Педагогі фарміруюць у маленькіх грамадзян дашкольнага ўзроста першасныя ўяуленні пра дзяржаўныя сімвалы і дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь.
Выхавальнікі падрыхтавалі для выхаванцаў квэст, на яго этапах, выконваючы гульнёвыя заданні, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ўяуленні пра знешні выгляд дзяржаўных сімвалаў, іх частках. Дарослыя дапамаглі малым расшыфраваць і зразумець значэнні сімвалаў. На адным з этапаў квэста прадугледжвалася знайсці дзяржаўныя сімвалы на вуліцах роднага пасёлка. Самым дзейсным сродкам дарослыя палічылі непасрэднае назіранне за дзяржаўнымі ўстановамі, на якіх палымнеюць палотнішчы чырвона-зялёных сцягоў. Выхаванцы наведалі ўстановы сельскага выканаўчага камітэта, бібліятэкі, аптэкі, пошты, розных крамаў, і ганарліва зазначылі, што і на флагштоку дзіцячага садка таксама вее сцяг Рэспублікі Беларусь.
Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з вахавальнікамі аддалі дань павагі воінам, якія загінулі, абараняючы нашу Радзіму і ўсклалі жывыя кветкі да помніка на брацкай магіле.