Беларусь- прыгожае і светлае імя ў нашай краіны. Кажуць, што сваю назву яна атрымала за хараство навакольнай прыроды, за вялікую колькасць снегу, што выпадае зімой у нашай краіне, дзякуючы беламу колеру, які пераважае ў адзенні беларусаў, за тое, што людзі тут светлавалосыя і светлавокія.
У старшай інтэгрыраваннай групе №1 прашла забава на тэму “Беларусь- мая Радзіма”. Дзеці завіталі ў госці да гаспадыні, якая з радасцю іх сустрэла. Маленькія беларусы для яе чыталі вершы, спявалі беларускія народныя песні, ігралі на музычных інструментах, выканалі танец “Полька Янка”, а таксама гулялі ў гульні. Асабліва дзецям спадабалася гульня “Лапці”, дзе яны паказалі свою лоўкасць, спрыт. Пераможцай гульні стала Есьман Насця, яна кожны раз знаходзіла новую пару лапцей.
На развітанне дзеці падарылі гаспадыні развітальную песню і пажадалі быць здаровай і багатай. На што Гаспадыня ім сказала:
Дзякуй, мае даражэнькія!
Вось і надышоў час развітацца,
І шкада, а ўсё ж бывайце.
І мяне, госці, не забывайце.
Багата жывіце,
Сваю мову і край родны любіце!
Не таму любіце, што за ўсё цяплейшы і прыгажэйшы,
А таму любіце, што за ўсё даражэйшы і за ўсё мілейшы.