Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.10.2018

Гульнёвая праграма “Восень ў госці запрасілі”

   У старшай інтэгрыраванай групе №2 была арганізавана і праведзена гульнёвая праграма “Восень ў госці запрасілі ”. Выхаванцы падзяліліся на каманды “Лісток” і “Кветачкака”, якія спаборнічалі паміж сабой у тым, хто мае больш ведаў пра цудоўную пару года - восень, а таксама спрабавалі свае сілы і дэманстравалі таленты, спрыт і кемлівасць ўдзельнічаючы ў гульнях, расказваючы жарты, забаўлянкі і прымаўкі. Да дзяцей завіталі персанажы – Восень і Агародняе Пудзіла.   Для падтрымкі святочнага настрою хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам Савіцкага І.І. дружна выконвалі песні і танцы. Затым былі падведзены вынікі спаборніцтваў паміж дзвюмя камандамі і пры дапамозе Чараўніцы Восені атрыманыя ўзнагароды ператварыліся ў салодкія пачастункі на радасць усіх удзельнікаў гульні.

 

Разделы сайта