Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.02.19

Доўгатэрміновае назіранне за ростам цыбулі

    У старшай інтэгрыраванай групе №2 было арганізавана доўгатэрміновае назіранне за ростам цыбулі. Для гэтага дзецы прыгатавалі цыбуліны, стаканы з вадою і кантэйнеры з глебаю. Пад кіраўніцтвам выхавальніка яны разгледзелі будову цыбулі і пасадзілі іх. На працягу 3 тыдняў дзеці даглядалі свае пасадкі, назіралі за ростам карэньчыкаў і лістоў. Усе змены ў стане цыбулі адзначалі пры дапамозе замалевак у дзенніку назіранняў. Яны вызначылі, што спачатку ў цыбулі з’явіліся карэньчыкі, затым лісты, якія выраслі за 2 тыдні. У се разам рашылі прыгатаваць з іх салат, які елі з добрым апетытам. А як жа іначай, самая смачная страва тая, для якой самі выгатавалі агародніну, ды і самі згатавалі!

Раздзелы сайта