Гадавыя задачы:
ДУА "ГАРАДЗІШЧАНСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД БАРАНАВІЦКАГА РАЁНА”
на 2024/2025 навучальны год
Удасканальваць работу педагагічнага калектыву па выхаванню маральна-патрыятычных пачуццяў у выхаванцаў з дапамогай мастацкай дзейнасці ў адукацыйным працэсе.
Развіваць у дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленні па ўмацаванню здароўя з дапамогай аптымізацыі рухальнай актыўнасці на працягу дня.
Асноўныя накірункі работы ўстановы дашкольнай адукацыі:
1. фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
2. фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
3. фарміраванне культуры здароўя, фізічнай культуры асобы дзіцяці;
4. фарміраванне ў выхаванцаў на аснове разнастайнага адукацыйнага зместу гуманных адносін да сябе і навакольнага свету, эмацыянальнай чуласці, здольнасці да суперажывання;
5. забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі;
6.развіццё пазнавальнай актыўнасці, дапытлівасці, імкнення да самастойнага пазнання і разважання, развіццё разумовых здольнасцей і маўлення дзіцяці;
7. далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;
8.забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі.