Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.01.19

Зімовыя забавы

    Падзьмула зіма халодам,зацярушыла снегам палі дарогі, хаты, апранула дрэвы, кусты ў беласнежныя ўборы і пасылае мароз за марозам. Але ніхто не спужаўся зімы, нават самыя малыя дзеці і тыя яе не баяцца . Катаюцца сабе на санках , лыжах, гуляюць у снежкі, у зімовыя спартыўныя гульні, лепяць снегавіка, будуюць горкі.

Зіма хадою смелаю

Да нас прыйшла здалля,

І стала белай- белаю

Уся вакол зямля.

Такія губы выраслі

Як прыводы стаяць

На двор мы санкі вынеслі

Давай гуртом гуляць

У саначак бліскучыя,

Як струны, палазы.

Не страшны нам траскучыя,

Тугія маразы.

Мы хутка-хутка з горачкі

На саначках ляцім.

Не холадна ніколечкі –

Нам весела усім.



Раздзелы сайта