Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.01.19

"Снежная кніга прыроды"

    Мабыць, няма ні аднаго дарослага, які ў дзяцінстве не гуляў бы ў снежнага анёла. Выхавальнік Лабука Святлана Васільеўна паказала выхаванцам сярэдняй інтэгрыраванай групы як гэта можна зрабіць: трэба ўперціся ў зямлю, каб потым паваліцца назад у снежную гурбу і запляскаць у снезе рукамі і нагамі, як быццам ляціш; снег аблепіць малога, і яго адзенне будзе беласнежна-анёльскім, а рукі стануць падобныя на крылы.

     Дзеці любяць разглядаць уласныя сляды на снезе, чытаць “снежную кнігу прыроды”. Ім удалося пазнаць птушак, якія прыляталі ласавацца да кармушак, хатніх жывел- ката і сабакі, і нават сярод іншых разгледзелі след зайца, якога бачылі раней за ўчасткам дашкольнай установы.

 

Фотаматэрыялы

09.10.24

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта