Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.11.18

Экскурсія ў бібліятэку

         У старшай групе працягваецца цыкл заняткаў па азнаямленню дзяцей з родным пасёлкам. У гэты раз дзеці наведалі бібліятэку. Як і звычайна, напярэдаднні падарожжа, выхавальнік напомніў дзяцям правілы дарожнага руху і правілы паводзін у грамадскіх месцах .

       Шлях быў недалёкі. Вось і будынак Школы Мастацтваў, дзе і размешчана бібліятэка. Дзяцей гасцінна сустрэлі бібліятэкары Толах Наталля Мікалаеўна і Шкуратовіч Вольга Ігнацьеўна. Яны пазнаёмілі дашкольнікаў з дзеючымі экспазіцыямі, паказалі навінкі дзіцячай літаратуры, папрасілі малых расказаць аб правілах карыстання кнігамі, запрасілі дзяцей прыходзіць у бібліятэку разам з бацькамі.   Дзецям вельмі спадабалася ў бібліятэцы і яны паабяцалі наведаць яе яшчэ не адзін раз.

Раздзелы сайта