Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.06.18

Экскурсія на Гарадок

   Дзеці нашай дашкольнай установы падарожнічаюць па родным мясцінам. У гэты раз яны накіраваліся на ўзвышша побач з пасёлкам - Гарадок. Як і звычайна, напярэдаднні падарожжа, выхавальнік напомніў дзяцям правілы дарожнага руху для пешаходаў і правілы паводзін людзей на прыродзе.

    Шлях быў далёкі, але дзеці не стаміліся, таму што іх цікавіла ўсё навокал. Вось гняздо буслоў. Падросшыя бусляняты здіўлена пазіраюць з вышыні на падарожнікаў. А тут сцяжынка праходзіць ля вялікіх квітнеючых ліпаў, водар ад іх разносіцца па ўсёй вуліцы.  А вось і Гарадок! Як весела ўзбірацца на яго вяршыню! На яго склонах дзеці заўважылі спелыя суніцы. Якія яны смачныя! З вышыні цікава разглядаць наваколле. Непадалёку ўбачылі раку, мост. Па шашы рухаецца разнастайны транспарт: грузавікі, легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, сельскагаспадарчая тэхніка.

      “А мы хочам яшчэ сюды прыйсці?” – сказалі выхаванцы.

Фотаматэрыялы

09.10.24

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта