Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.06.18

Драматызацыя беларускай народнай казкі “Коцік, Пеўнік і Лісіца”

    Вось і наступілі доўгачаканыя летнія канікулы. Можна кожны дзень адпачываць, доўга гуляць на свежым паветры, загараць, хадзіць на экскурсіі, займацца заняткамі па інтарэсах: ляпіць і маляваць, вырэзваць і клеіць, спяваць і танцаваць, разглядаць кніжкі і слухаць казкі. Дзеці вельмі любяць, калі ім дарослыя расказваюць ці чытаюць казкі, заўсёды з радасцю чакаюць новых сустрэч з любімымі казачнымі героямі. Звяры, птушкі і людзі, якія жывуць у казках, абуджаюць у дзяцей дапытлівасць і цікавасць, спрыяюць развіццю звязнага маўлення, умення весці дыялог, пабуджаюць жаданне прымаць удзел у драматызацыях гэтых казак. Выхавальнікі разам з выхаванцамі падрыхтавалі і паказалі беларускую народную казку “Коцік, Пеўнік і Лісіца”. Дзеці-гледачы ўбачылі казачных герояў і падзеі, якія здарыліся з імі, перажывалі за іх і радаваліся, калі героі пасябравалі і сталі разам гуляць.

Фотаматэрыялы

09.10.24

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта