Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.04.18

"Добры дзень, кніжка!"

     Усе дзеці з маленства любяць кніжкі, якія вабяць сваімі яркімі, прыгожымі малюнкамі. Амаль кожны дзень дзеці просяць дарослых пачытаць апавяданні, вершы, пацешкі, а асабліва казкі. Казкі захапляюць дзяцей сваёй дабрыней, чароўнасцю, казачнымі героямі. Каб сустрэцца з героямі розных казак, мы з дзецьмі адправіліся ў Гарадзішчанскую дзіцячую бібліятэку, дзе праходзіла мерапрыемства “Добры дзень, кніжка”.  Нас сустрэлі казачныя героі, якія расказалі і паказалі шмат цікавага пра кнігі, загадалі загадкі, а таксама подарылі цудоўную кніжку, якую мы абавязкова прачытаем у дзіцячым садзе.

Да новых сустрэч з кнігай і яе героямі!

Раздзелы сайта