Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Ляцяць у вырай жураўлі.
Вось і наступіла прыгажуня-восень. Яна пафарбавала ў розныя коляры ўсё навокал: сады і палі, лясы і паркі. Адляцелі ў вырай нашы сябры—птушкі. На небе часцей з’яўляюцца хмаркі, якія прыносяць нам дожджык. Дзень стаў карацейшым, а ноч—даўжэйшай. Людзі ўбіраюць свае агароды. За гэтымі прыкметамі назіралі дзеці рознаўзроставай групы. А далей адбылася асенняя казка. У госці да дзяцей завіталі: Восень, вецер і Дожджык. Гучалі святочныя песні, вершы, выконваліся цудоўныя восеньскія танцы, гулялі ў цудоўныя гульні. За ўдзел у свяце артысты атрымалі ад Восені падарункі.