Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.05.2021

Адкрыты прагляд у старшай інтэгрыраванай групе №1

  Асноўнай умовай бесперапыннай адукацыі з'яўляецца пераемнасць дзіцячага сада са школай. Таму на занятак па навучанні грамаце ў старшай інтэграванай групе №1, была запрошана настаўніца ДУА «Гарадзішчанская СШ ім.М.А.Скіпара” Юлія Уладзіміраўна Варвашевіч.

  Напачатку занятка, выхавальнік дашкольнай адукацыі Ломжа Таццяна Мікалаеўна паспрабавала стварыць сяброўскую атмасферу і накіраваць на пазнанне новага.

 На занятку выкарыстоўваліся наступныя заданні:

- артыкуляцыя галосных гукаў, праз дыдактычную гульню “Нямыя гукі”;

- гукавы разбор слова “Лімон”, вылучэнне націску ў слове;

- дзяленне слова на склады, праз дыдактычную гульню "Раскладзі па сподачкам”"

- замацаванне паняцця “Сказ” і яго слоўнікавы склад, праз гульню “Жывыя словы”;

- асновы чытання па складах;

- вылучэнне гукаў у словах, праца ў сшытках.

  Падводзячы вынік занятку, дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні выхавальніка, што больш за ўсё спадабалася, якія цяжкасці выпрабоўвалі.

  Пад час абмеркавання Варвашэвіч Ю.У. адзначыла, што ў будучых школьнікаў сфарміраваны навыкі пісьма, чытання, гукавога аналіза слова, яны ўмеюць слухаць і разважаць.

Фотоматериалы

09.10.2024

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта