Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.05.2021

Мэтавая прагулка на стадыён Гарадзішчанскай сярэдняй школы

   З мэтай фарміравання асноў здаровага ладу жыцця для выхаванцаў была агранізавана мэтавая прагулка на стадыён Гарадзішчанскай сярэдняй школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся распазнаваць і называць палі для спартыўных гульняў: футбольнае, баскетбольнае і валейбольнае. Пасля званка на стадыён прыйшлі займацца вучні другога класа і Ашуркевіч Ю.П. прапанаваў выхаванцам прыняць удзел у пастраенні і размінцы. Малыя вельмі старанна выконвалі ўсе каманды настаўніка. Іх поўніла пачуццё гонару, што займаюцца разам з вучнямі. Затым выхаванцы паспрабавалі выканаць некалькі практыкаванняў на гімнастычных прыладах і назіралі за вучнямі, якія займаліся на стадыёне.

  Пасля прагулкі выхаванцы выказалі жаданне хутчэй расці, быць спрытнымі і здаровымі, каб стаць вучнямі ў школе.

Фотоматериалы

09.10.2024

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта