Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.05.2021

Падарожжа на лясную палянку

  Вось і надыйшла вясна. І хаця пакуль што ўначы трымаюцца маразы, але час бяжыць не прыпыняючы свой крок. Прырода абуджаецца пасля зімовага адпачынку. Вы гэта заўважылі?

  Выхаванцы старшых груп ведаюць пра прыход вясны не толькі па назіранням у дзіцячым садку і па вясновым клопатам сваіх бацькоў на прысядзібных участках. Яны знайшлі вясну па крокам, якія яна пакінула ў лесе ў выглядзе россыпу беласнежных кветак.

  Хлопчыкі і дзяўчынкі разам са сваімі выхавальнікамі рушылі ў паход у лес ля вёскі Грыбаўшчына. Шлях быў хоць і далёкі, але цікавы. Большасць малых яшчэ не наведвалі гэты куточак малой Радзімы і іх цікавіла ўсё, што было на відавоку. Гэта і праца сельскагаспадарчай тэхнікі на палях, і ветравая станцыя на участку аднаго з мясцовых жыхароў, і звонкія спевы птушак, якія мітусіліся абапал дарогі. У лесе на палянцы дзеці заўважылі кветкі. Пачалі любавацца іх пялёсткамі і ўдыхаць іх водар. Дарослыя растлумачылі, што рваць кветкі на пажадана, трэба зберагаць прыроднае асяродзе.

  Вярталіся з лесу маленькія падарожнікі крыху стомленымі, але з добрымі ураджаннямі і спадзяваннямі наведаць гэты куточак на летніх канікулах.

Фотоматериалы

09.10.2024

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта