Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.04.2021

Вясновыя канікулы

  Вось і прайшлі вясновыя канікулы. Якія ўражанні яны пакінулі выхаванцам рознаўзроставай групы?

  Спадзяюся, што засталося задавальненне ад насычанай дзейнасці. Гэта і штодзённая разнастайнай мастацкая дзейнасць, і фізкультурна–аздараўленчая праца.

  Выхаванцы развучылі і паставілі музычную казку “Церамок”, дзе кожны з удзельнікаў праявіў свае творчыя музычныя здольнасці. Некаторыя выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў стварэнні калажа для упрыгожвання памяшканняў дзіцячага сада. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі яго з астаткаў паперы, якія засталіся пасля заняткаў аплікацыі. Малыя на практыцы ўпэўніліся, што нават адыходы дзейнасці можна выкарыстаць для дэкаратыўных вырабаў.

  Асаблівую радасць прынеслі мэтавыя прагулкі ў парк, да возера, на стадыён спартыўнай школы, гульнёвы дзіцячы комплекс. Дзеці з задавальненнем спрабавалі асвоіць трэнажоры, удзельнічалі ў рухавых гульнях, назіралі за абуджэннем прыроднага наваколля.

  А таксама замацоўвалі веды пра правілы бяспечных паводзін на дарозе і правілах дарожнага руху для пешаходаў.

Разделы сайта