Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.11.2019

Абласны семінар

   На базе Баранавіцкага раёна прайшоў абласны семінар «Сучасныя падыходы да стварэння беларускамоўнага камунікатыўнага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі» для кіраўнікоў метадычных фарміраванняў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці.

   У семінары прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Шамовіч, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на І ступені Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ганна Лявіцкая, загадчык Баранавiцкага раённага вучэбна-метадычнага кабiнета Мядзведзiк Святлана Мiхайлаўна, метадыст па дашкольнай адукацыі Баранавiцкага раённага вучэбна-метадычнага кабiнета Палевікова Марына Антонаўна.

    Выхаванцы і педагогі нашай дашкольнай установы падрыхтавалі для гасцей яркія і запамінальныя выступленні. Удзельнікі семінара пазнаёміліся са шматлікімі атрыбутамі да сюжэтна-ролевых гульняў, якія зроблены рукамі саміх педагогаў, паспрабавалі сябе ў ролі працаўнікоў “Пельменнай фабрыкі” і “Выратавальнікаў”.

Фотоматериалы

09.10.2024

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта