Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.06.2019

Паход на жытнёвае поле

   Дзіцячы паход – гэта цудоўны адпачынак для дзяцей, гэта выдатная магчымасць палюбавацца прыгажосцямі роднай прыроды, ён развівае лоўкасць, знаходлівасць, трываласць, умацоўвае здароўе, выхоўвае пачуццё адказнасці.

  Таму зранку зноў мы адпраўляемся ў падарожжа па сваіх родных мясцінах. На гэты раз нас сустракала ў госці жытнёвае поле. Доўгія каласкі шамацелі, як быццам бы з намі размаўлялі, радаваліся, што мы завіталі да іх. А паміж імі раслі прыгожыя васількі. Які духмяны водар!

  Выхавальнікі з дзецьмі нарвалі каласкоў для вырабу калажоў, а для ўспамінаў аб жытнёвым полі - букет васількоў.

  На развітанні з роднай мясцінай мы заўважылі бусла, які лятаў у небе і прыветліва махаў нам сваімі доўгімі крыламі.

Разделы сайта