Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.01.23

Свята Калядкі

   Са старажытных часоў людзі ўзімку адзначаюць шмат свят. Адно з іх – Каляды. На гэта свята гаспадары рыхтуюць багаты пачастунак- вараць спецыяльную кашу-куццю, пякуць пірагі (бліны) гатуюць каўбасы. Усе самае смачнае ставяць на стол, чакаюць гасцей.

   У нашым дзіцячым садзе таксама адбылося беларускае свята. Да цёткі Ганны і дзядзькі Лявона ў госці завіталі калядоўшчыкі, якія з сабою прывялі казу. Разам з казою калядоўшчыкі танцавалі, спявалі, ігралі. На свята завіталі Цыган з Цыганкай, якія таксама весялілі ўсіх. На прыканцы свята цётка Ганна запрасіла ўсіх за багаты стол з пачастункамі.

Раздзелы сайта