Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.12.21

  Беларускае народнае свята “Мая краіна Беларусь”

   Мы, беларусы, павінны ганарыцца сваёй Радзімай, сваёй беларускай мовай. Яна прыгожая, сакавітая, лагодная і спадарожнічае з чалавекам ад маленства да глыбокай старасці.

  Толькі мы, беларусы, умеем шчыра любіць свой родны край, працаваць, абараняць, шанаваць традыцыі, а таксама адпачываць. На працягу многіх вякоў з беларускім народам спадарожнічаюць танцы, песні, гульні, абрады, перадаюцца ад аднаго пакалення да другога. Вось і мы з дзецьмі старшай інтэгрыраваннай групы на працягу месяца гулялі і вывучалі нашу краіну, а потым падрыхтавалі беларускае свята, паказалі свой талент, расказалі пра родны куточак, дзе нарадзіліся і шчасліва жывём.

Раздзелы сайта