Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.05.21

Адкрыты занятак адукацыйнай галіны “Дзіця і прырода” па тэме “Знаёмства з матыльком”

  У рознаўзроставай групе быў арганізаваны адкрыты занятак адукацыйнай галіны “Дзіця і прырода” па тэме “Знаёмства з матыльком”. Выхавальнік прапанаваў выхаванцам выканаць разнастайныя гульнёвыя заданні. Пад час іх выканання дзеці навучыліся распазнаваць і называць насякомых: страказу, коніка, муху, камара, матылёка, пчалу, мурашку, божую кароўку, майскага жука.

   Праблемная сітуацыя па вызваленню матылька з палону Злога Чараўніка дазволіла выклікаць у выхаванцаў цікавасць да прыроднага аб’екта, упарадачыць уяўленні пра патрэбнасці насякомых.

  Прымяненне метадаў ТРВЗ-тэхналогіі садзейнічала фарміраванню ў хлопчыкаў і дзяўчынак уяўленняў пра стадыі росту і развіцця насякомых (яйка – вусень – кукалка – матылёк).

 А выкарыстанне нетрадыцыйных матэрыялаў выклікала ва ўсіх прысутных добры настрой і задавальненне ад дзейнасці.

  У апошняй частцы занятка малыя з задавальненнем размалёўвалі выявы матылькоў для ўпрыгожвання гульнёвай веранды.

Фотаматэрыялы

09.10.24

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта