Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.03.21

Адзіны Дзень Бяспекі

  У рамках Рэспубліканскай акцыі Адзінага Дня Бяспекі ў ДУА “Гарадзішчанскі яслі-сад” быў арганізаваны рад мерапрыемстваў па прадухіленню небяспечных выпадкаў сярод супрацоўнікаў і выхаванцаў.

  Прадстаўнік МНС наведаў установу адукацыі і правёў тлумачальную гутарку з калектывам па прадухіленню узнікнення пажараў на працоўных месцах і ў хатніх умовах. Паведаміў статыстыку ўзнікнення пажараў і іх ахвяр. Напомніў алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару.

  З выхаванцамі старшай групы Варвашэвіч Сяргей Іванавіч правёў гульню- віктарыну “Каб пажар не ўзнікаў – правілы ты ведай”. Затым выхаванцы прадэманстравалі  атрыбуты для сюжэтна-ролевай гульні “Выратавальнікі”.

  З мэтай адпрацоўкі алгарытму дзеянняў у выпадку эвакуацыі правялі вучэбную эвакуацыю выхаванцаў усіх групаў і супрацоўнікаў. Пасля гукасвятлавога сігналу дзеці пад кіраўніцтвам педагогаў стараліся як мага хутчэй апрануца і арганізавана пакінуць памяшканні дашкольнай установы. Пасля праверкі наяўнасці ўсіх дзяцей прайшлі ў бяспечнае месца.

  Выхавальнікі Ломжа Т.М. і Цімошчык Ж.М. арганізавалі экскурсію ў пажарную частку г.п. Гарадзішча. Пажарныя расказалі пра сваю працу, прадэманстравалі  амуніцыю і працоўныя прылады, запыталі ў дашкольнікаў правілы бяспечных паводзін, дазволілі разглядзець пажарную машыну.

  У другую палову дня для выхаванцаў быў арганізаваны відэапрагляд навучальных мультфільмаў МНС.

  Да ўвагі бацькоў былі прадстаўлены памяткі “Як пазбегнуць пажару”, “Утульны і бяспечны дом”.

 

Раздзелы сайта