Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.11.20

"МАЯ РАДЗІМА-БЕЛАРУСЬ"

Беларусь- прыгожае і светлае імя ў нашай краіны. Кажуць, што сваю назву яна атрымала за хараство навакольнай прыроды, за вялікую колькасць снегу, што выпадае зімой у нашай краіне, дзякуючы беламу колеру, які пераважае ў адзенні беларусаў, за тое, што людзі тут светлавалосыя і светлавокія.

   У старшай інтэгрыраваннай групе №1 прашла забава на тэму  “Беларусь- мая Радзіма”.  Дзеці завіталі ў госці да гаспадыні, якая з радасцю іх сустрэла. Маленькія беларусы для яе чыталі вершы, спявалі беларускія народныя песні, ігралі на музычных інструментах, выканалі танец “Полька Янка”, а таксама гулялі ў гульні. Асабліва дзецям спадабалася гульня  “Лапці”, дзе яны паказалі свою лоўкасць, спрыт. Пераможцай гульні стала Есьман Насця, яна кожны раз знаходзіла новую пару лапцей.

  На развітанне дзеці падарылі гаспадыні развітальную песню і пажадалі быць здаровай і багатай. На што Гаспадыня  ім сказала:

Дзякуй, мае даражэнькія!

Вось і надышоў час развітацца,

І шкада, а ўсё ж бывайце.

І мяне, госці, не забывайце.

Багата жывіце,

Сваю мову і край родны любіце!

Не таму любіце, што за ўсё цяплейшы і прыгажэйшы,

А таму любіце, што за ўсё даражэйшы і за ўсё мілейшы.

Раздзелы сайта