Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.01.20

   У старшай групе былі арганізаваны заняткі па азнаямленню дзяцей з архітэктурай грамадскіх пабудоў пасёлка. У гэты раз шлях дзецей быў накіраваны да будынка касцёла. Яшчэ ў групавым пакоі праз акно дзеці часта назіралі за высокімі белымі вежамі з чырвона-карычневым дахам. І на падыходзе да касцёла выхаванцы здзівіліся: “Мы так далёка адышлі ад дзіцячага сада, а гэтыя вежы мы бачылі са сваёй групы?” Выхавальнік прапанаваў паразважаць над гэтым пытаннем. І малыя зрабілі выснову, што вежы ў касцёле намнога вышэйшыя, чым усе збудавані навокал, таму і бачаць іх людзі здалёку. Затым увагу хлопчыкаў і дзяўчынак звярнулі на асаблівасці выгляду іншых элементаў гэтага будынку, а калі падарожнікі вярнуліся ў дзіцячы сад, то з задавальненнем узялі алоўкі і на аркушах паперы з’явіліся малюнкі прыгожых замкаў з высокімі вежамі і вузкімі высокімі вокнамі.

Раздзелы сайта