Ёлка нарядная радует глаз,
Горит над ней звезда торжественно…
Гостям подарим библейский рассказ
О памятной ночи Рождественской…
У старшай інтэгрыраванай групе было арганізавана і праведзена свята “Ражжаство Хрыстова”. Выхаванцы ўдзельнічалі ў пастаноўцы паводле Біблейскай гісторыі. У вертэпе нарадзіўся сын Божы. Аб гэтым абвясцілі ўсіх Анёлы. Узрадаваліся не толькі людзі, але і прырода. Дзяцей пазнаёмілі з традыцыяй ўпрыгожвання елкі на Ражжаство. Да немаўляці з паклонам прыходзілі і валхвы і простыя пастухі. Для падтрымкі адпаведнага святочнага настрою хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам Савіцкага І.І. мілагучнана выконвалі песні. Для гасцей і удзельнікаў свята прадэманстрыравалі відэафільм “Ражжаство Хрыстова”. Згодна з традыцыяй дзяцей пад ёлкаю чакалі падарункі.