Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.12.19

Пераемнасць у рабоце школы і дзіцячага сада

    Адной з галоўных задач дашкольнай адукацыі з’яўляецца падрыхтоўка дзяцей да навучання ў школе. Пераход паміж перыядам дашкольнага дзяцінства і пачаткам навучання ў школе вельмі цяжкі. Нездарма ў першым класе ўдзяляецца так многа ўвагі адаптацыі дзяцей. Пераемнасць дзіцячага сада і школы дапамагае зрабіць адукацыйнае асяроддзе адзіным цэлым. Вось і мы, выхавальнікі, наведалі ўрокі ў першых класах. Вучні старанна, з задавальненнем выконвалі заданні, уважліва слухалі настаўнікаў і сваіх сяброў. Нам было вельмі прыемна назіраць за іх поспехамі і парадавацца таму, што яны сталі сапраўднымі вучнямі, сябрамі і памочнікамі ў розных справах. Мы зноў чакаем новых сустрэч з імі.

Фотаматэрыялы

09.10.24

Анонс кампании «Молодежь за безопасность!»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта