Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.11.19

Экскурсія ў школу

   З выхаванцамі старшай групы вядзецца планамерная праца па падрыхтоўцы да навучання ў школе. У наступным годзе “дашкаляты” пакінуць установу дашкальнай адукацыі і накіруюцца ў школу. Якая яна? Што чакае дзяцей у яе сценах? Каб гэтыя пытанні не палохалі будучых першакласнікаў дзеці-шасцігодкі разам з вахавальнікам адправіліся на экскурсію ў школу. Ісці ў школу дзецям было і цікава, і адначасова трошкі боязна.

   У школе наведалі першы клас: пазнаёміліся з настаўнікам, пасядзелі за партамі, пагутарылі са сваімі старшымі таварышамі, разглядзелі вучнёўскія прылады і падручнікі. Дзецям вельмі спадабалася ў школе. “Ой, хутчэй бы прыйшла восень! Хочам вучыцца ў школе!”- заявілі нашы выхаванцы.

Раздзелы сайта