Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.11.19

“Беларусь- мая Радзіма”

   Беларусь- прыгожае і светлае імя ў нашай краіны. Кажуць, што сваю назву яна атрымала за хараство навакольнай прыроды, за вялікую колькасць снегу, што выпадае зімой у нашай краіне, дзякуючы беламу колеру, які пераважае ў адзенні беларусаў, за тое, што людзі тут светлавалосыя і светлавокія.

   У старшай групе адбылося свята “Беларусь- мая Радзіма”. Да дзяцей у госці завітаў Дзед Усявед, які прынес у сваёй чароўнай торбачцы шмат цікавых заданняў. Маленькія беларусы чыталі вершы, спявалі беларускія народныя песні, ігралі на музычных інструментах, выканалі танец “Крыжачок”. За тое, што заданні былі выкананыя добрасумленна Дзед Усявед у падарунак прапанаваў паглядзець відэафільм “Беларусь мая сінявокая”, у якім было адлюстравана жыцце беларусаў, праца іх, прыгажосць роднай прыроды.

Раздзелы сайта