Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.10.19

Экскурсія ў пасялковы савет і банк.

  У нашай Беларусі з 4 кастрычніка па 30 кастрычніка 2019 года адбываецца перапіс насельніцтва. Месца перапісу для нашай мясцовасці- Гарадзішчанскі пасялковы савет, якое мы і наведалі. Мы там сустрэліся з Жаннай Паўлаўнай, якая была адказнай у гэты дзень за перапіс. Яна паведаміла дзецям у чым заключаецца гэтая справа. У падарунакдзеці атрымалі каляндарыкі з надпісам “Перапіс насельніцтва”.

  Затым дашкольнікі наведалі “Беларусь Банк”. Там яны назіралі за кліентамі, якіх абслугоўвала Будрэвіч Любоў Андрэеўна. Пазнаёміліся з банкаматам, у якім таксама знаходзяцца грошы. Кожны чалавек, у якога ёсць банкаўская картка, можа ў любы момант зняць грошы. Наведаўшы гэтыя ўстановы, дзеці шмат ціавага і новага даведаліся аб прафесіях гэтых людзей.

 

Раздзелы сайта