Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.10.19

Экскурсія ў аптэку

  У старшай групе працягваецца цыкл заняткаў па азнаямленню дзяцей з родным пасёлкам. У гэты раз дзеці наведалі аптэку. Як і звычайна, напярэдаднні падарожжа, выхавальнік напомніў дзяцям правілы дарожнага руху і правілы паводзін у грамадскіх месцах.

  Шлях быў недалёкі. Вось і будынак аптэкі. Дзяцей гасцінна сустрэла Марыя Міхайлаўна. Яна пазнаёміла дашкольнікаў са сваімі абавязкамі, расказала аб правілах выкарыстання лекаў, нагадала, што малым ні ў якім выпадку нельга самастойна прымаць лекавыя сродкі, а толькі пад наглядам таты ці мамы. Дзецям вельмі спадабалася ў аптэцы і яны, прыўшоўшы ў групу, пачалі гульню “Аптэка”.

Раздзелы сайта