Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.10.19

Гульнёвая праграма “ У гасцях у Шарыка і Матроскіна”

    У старшай інтэгрыраванай групе была арганізавана і праведзена гульнёвая праграма “У гасцях у Шарыка і Матроскіна”. Выхаванцы адправіліся ў Прастаквашына на дапамогу Шарыку і Матроскіну. Дзеці   падзяліліся на дзве каманды і спаборнічалі паміж сабой у зборы ўраджаю. Да дзяцей завітала Восень з кошыкам загадак і жартоўных заданняў. Для падтрымкі святочнага настрою хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам Савіцкага І.І. дружна выконвалі песні і танцы. Затым былі падведзены вынікі спаборніцтваў паміж дзвюмя камандамі і пры дапамозе Восені атрыманыя ўзнагароды ператварыліся ў салодкія пачастункі на радасць усіх удзельнікаў гульні.

 

 

Раздзелы сайта