Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.09.19

Асенняя казка

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка ў сінім небе тае,

Ляцяць у вырай жураўлі.

   Вось і наступіла прыгажуня-восень. Яна пафарбавала ў розныя коляры ўсё навокал: сады і палі, лясы і паркі. Адляцелі ў вырай нашы сябры—птушкі. На небе часцей з’яўляюцца хмаркі, якія прыносяць нам дожджык. Дзень стаў карацейшым, а ноч—даўжэйшай. Людзі ўбіраюць свае агароды. За гэтымі прыкметамі назіралі дзеці старшай групы. А далей адбылася асенняя казка. У госці да дзяцей завіталі: Баба Яга, Восень і Дожджык. Гучалі святочныя песні, вершы, выконваліся цудоўныя восеньскія танцы. За ўдзел у свяце артысты атрымалі ад Восені падарункі.

 

Раздзелы сайта