Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.06.19

Свята Лета

     Вось і надышла доўгачаканая пара года – Лета. Усе дзеці з захапленнем чакалі яе. З вясёлым настроем увесь дзіцячы сад сустракаў на свяце саму каралеву- Лета, якая распавядала аб цёплых і доўгіх дзяньках. За гэта дзеці падарылі ёй песні, танцы. Каралева Лета прынесла з сабой пісьмо ад казачных герояў, якія трапілі ў бяду і не ведаюць хто ім дапаможа. Таму было вырашана прайсці ўсе выпрабаванні на шляху, і з літар, якія дзеці будуць атрымліваць за кожнае пераадоленне перашкод, скласці слова, якое і падкажа казачным героям выхад з бяды. Якімі б цяжкімі не былі выпрабаванні, нашым дзецям усё пад сілу, бо яны адважныя, моцныя, вынослівыя. Дапамагалі ў гэтым нелёгкім падарожы не толькі каралева Лета, але і сапраўдная Баба Яга. Яна была зусім не страшная, а вясёлая і добрая.

   Вось, усе літары ў дзяцей! Чытаем слова: ДРУЖБА. Яна дапаможа казачным героям не трапляць болей у бяду.

Вясёлае свята закончылася танцамі і вітаміннымі пачастункамі.

 

Раздзелы сайта