Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.05.19

Выпускны ранішнік

   Імгненна праляцеў навучальны год. Прыйшла пара развітання старшых дашкольнікаў з сябрамі, выхавальнікамі і дашкольнай установай. Наперадзе вясёлая летняя пара, а затым школьны званок пакліча іх у першы клас.

   У нашай дашкольнай установе адбыўся святочны выпускны ранішнік. Выпрабаванні для дзяцей падрыхтавалі казачныя героі: Кот вучоны, Іван – царэвіч, воўк. Дзяўчынкі і хлопчыкі рашалі задачкі, называлі літары, спаборнічалі ў зборы школьных прылад, весела спявалі песні і паказвалі спрыт у танцах. Загадчык дашкольнай установы ўручыла выпускнікам дыпломы. У вышыню паляцелі паветраныя шары, сімвалізуючы развітанне з дашкольным дзяцінствам.

Шчаслівага шляху ў школьным жыцці!


Раздзелы сайта