Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.12.18

Беларускае свята “Мая краіна Беларусь”

    У кожнага з нас есць родны куточак, дзе шчасліва жывем, краіну сваю Радзімаю завем. З самага маленства мы прывучаем дзяцей любіць свой родны кут, размаўляць на беларускай мове, шанаваць традыцыі, спяваць песні, танцаваць беларускія танцы.

       Удзельнікі свята, дзяўчынкі і хлопчыкі, весела гулялі і краіну вывучалі. Актыўна прымалі удзел у розных конкурсах, віктарынах, музычных паўзах. Каманды “ Васількі “ і “ Канюшынка” за свае правільныя адказы атрымалі перамогу і салодкія беларускія падарункі.             

    Беларускае свята спадабалася не толькі дзецям, але і ўсім гасцям. Мы змаглі пабываць у розных кутках беларускай зямлі, і тое што ўбачылі і пачулі, спадзяемся, закранула іх сэрдцы, выклікала пачуцце гонару за нашу Радзіму.

Раздзелы сайта